Вы тут

Следчыя шукаюць абставіны атрымання хабараў работнікамі прадпрыемстваў


Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта працягвае расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб шэрагу прамысловых прадпрыемстваў краіны, заведзеных 24 снежня 2020 гады па матэрыялах ГУБАЗіК МУС, паведамляецца на сайце СК.


Па дадзеных следства, кіраўнікі сярэдняга звяна ААТ «МЗКЦ», ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова», ААТ «Кавальскi завод цяжкiх штамповак», ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг» і ААТ «Мінскі трактарны завод» 22-23 снежня атрымалі ад прадстаўніка расійскага суб’екта гаспадарання ў якасці хабару грашовыя сродкі ў памерах ад 50 да 250 тысяч расійскіх рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.

Паводле папярэдняй інфармацыі, службовыя асобы атрымалі ўзнагароджанне за дзеянні, звязаныя з закупкамі беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі, у тым ліку, якая мае тэхнічныя адхіленні.

Па крымінальнай справе былі затрыманыя сем работнікаў названых прадпрыемстваў. Усе яны прызналі факт атрымання грашовых сродкаў і супрацоўнічаюць са следствам. У цяперашні час да пяці з іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, да дваіх — залог.

Расследаванне працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.