Вы тут

Брастаўчанін за аплявуху фельчару стаў фігурантам крымінальнай справы


️У пачатку студзеня ў інтэрнэце атрымаў рэзананс відэазапіс з медустановы ў Брэсце: у прыёмным пакоі 55-гадовы жыхар абласнога цэнтра ўдарыў па твары медыка. Міліцыянеры правялі праверку па гэтым факце.


Высветлілася, напярэдадні інцыдэнту мінакі знайшлі антыгероя ляжычым у снезе (ён быў п'яны). На месца выклікалі хуткую, і медыкі вырашылі даставіць мужчыну ў бальніцу.

У дарозе паміж пацыентам і брыгадай завязаўся канфлікт з нагоды палітычных поглядаў. Па прыездзе брастаўчанін на вуліцы ўдарыў спачатку аднаго ўрача, а ў холе — іншага (на відэа). Выхадку пацыента спыніў міліцыянер.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».