Вы тут

У Беларусі з 1 лютага павысіцца памер бюджэту пражытачнага мінімуму


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 студзеня 2021 года нумар 5 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у разліку на месяц. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Новыя памеры БПМ дзейнічаюць з 1 лютага па 30 красавіка 2021 года.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br262,87 (з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021-га яго памер складаў Br258,11).

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах снежня 2020 года): працаздольнае насельніцтва — Br290,71 (раней — Br285,68), пенсіянеры — Br199,17 (раней — Br195,15), студэнты — Br252,94 (раней — Br248,06), дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br168,46 (раней — Br165,18), дзеці ад 3 да 6 гадоў — Br232,93 (раней — Br228,85), дзеці ад 6 да 18 гадоў — Br283,65 (раней Br278,16).

Прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.