Вы тут

На ўваходзе ў Нацыянальны аэрапорт Мінск пасажырам будуць вымяраць тэмпературу


З 28 студзеня ў тэставым рэжыме пачынае працаваць сістэма цеплавізійнага кантролю на ўваход у аэравакзальны комплекс Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.


Новае абсталяванне ўстаноўлена ў сектары прылёту 1-2 (1-ы паверх) і ў сектары вылету 3-4 (2-гі паверх, эстакада). Трапіць у аэрапорт можна будзе толькі праз гэтыя ўваходы, астатнія будуць зачыненыя. На выхад з аэравакзальнага комплексу абмежаванні не распаўсюджваюцца.

Калі абсталяванне зафіксуе павышаную тэмпературу, наведвальніку аэрапорта прапануюць прайсці медагляд.

Абсталяванне пастаўлена ў Нацыянальны аэрапорт Мінск за кошт фінансавай дапамогі СААЗ. Камеры з функцыяй вызначэння тэмпературы цела і высокадакладныя дэтэктары падключаныя да камп’ютараў. Абсталяванне дазваляе рабіць фотафіксацыю чалавека з указаннем яго тэмпературы.

Акрамя таго, такая ж цеплавізійная сістэма ўстаноўлена ў кантраляванай зоне аэрапорта ў сектары міжнароднага прылёту. Тут маніторынг будзе праводзіцца для пасажыраў, якія прыбываюць, яшчэ да пашпартнага кантролю.

Фота: airport.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?