Вы тут

Студэнты БДУ выпускаюць часопіс пра Японію «Мурасакі»


Адзінае такое выданне ў Беларусі пад назвай «Мурасакі» выпускаюць студэнты БДУ. Яно створана з мэтай папулярызацыі культуры і мастацтва гэтай краіны, а таксама ўдасканалення моўных і перакладчыцкіх навыкаў у студэнтаў.


Фо­та прэс-служ­бы БДУ.

У рэдакцыйны калектыў увайшлі другакурснікі факультэта міжнародных адносін (ФМА) спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» (японская група) Аляксандра Супрун, Аляксей Пінчук, Васіліна Броўка, Алёна Праведнік, Кацярына Блінцова, Дзмітрый Харытон, Дзмітрый Краскоўскі, Тамерлан Ягошын, Юлія Пятрова і Віталіна Сібірава. Галоўным рэдактарам выступае старшы выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу Анастасія Панькова.

Часопіс «Мурасакі» з'яўляецца штомесячным 24-старонкавым электронным выданнем з забаўляльна-навінным кантэнтам. Пры яго падрыхтоўцы студэнты працуюць з арыгінальнымі матэрыяламі вядучых афіцыйных СМІ Японіі. Найлепшыя публікацыі будучыя лінгвакраіназнаўцы перакладаюць на рускую мову ў адпаведнасці з тэматычнымі рубрыкамі выдання: «Палітыка», «Эканоміка», «Спорт», «Культура», «Грамадства». У раздзеле «Інтэрв'ю/асоба» студэнты размяшчаюць свае аўтарскія матэрыялы. Адзін з іх распавядае аб выкладчыку кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу ФМА Таматака Міюкі.

Забаўляльны змест «Мурасакі» дапаўняюць гараскопы, інфармацыя пра тэндэнцыі японскай моды і рэкамендацыі адносна папулярных анімэ і фільмаў. На дадзены момант для чытача даступныя тры нумары часопіса. Таксама плануецца выданне друкаванай версіі.

Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне япаністыкі вядзецца на ФМА з 2002 года ў рамках спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства». Студэнты вывучаюць японскую мову, лінгвістыку, культуру, міфалогію, рэлігію, гісторыю, філасофію, эканоміку і палітыку. Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «Усходазнавец-міжнароднік. Перакладчык-рэферэнт (з указаннем моў камунікацый)». За 18 гадоў у БДУ па гэтым кірунку падрыхтавана звыш 50 прафесійных япаністаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Часопіс пра... Японію

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».