Вы тут

У БДУ з'явяцца спецыялісты, дзейнасць якіх будзе скіравана на індывідуалізацыю навучання


У БДУ ўпершыню з'явяцца спецыялісты, дзейнасць якіх будзе скіравана на індывідуалізацыю навучання і стварэнне ўмоў для раскрыцця творчага патэнцыялу студэнтаў.


Сёння кожны факультэт універсітэта мае пералік унікальных адукацыйных і навуковых прапаноў, у ВНУ дзейнічае шэраг маладзёжных арганізацый, творчых калектываў і спартыўных секцый, аднак многім студэнтам складана сарыентавацца ў разнастайнасці паслуг. Цьютар з улікам персанальных запытаў студэнта зможа аказаць яму кансультацыйную і інфармацыйную падтрымку, калі той запланаваў навуковую работу міждысцыплінарнай накіраванасці — падбярэ яму найбольш перспектыўныя варыянты супрацоўніцтва з іншымі факультэтамі, сарыентуе ў галіне моўнай падрыхтоўкі і г. д. Па сутнасці, цьютары будуць выступаць пасярэднікамі паміж навучэнцамі і ўніверсітэтам.

Мяркуецца, што педагогі-цьютары будуць працаваць на кожным факультэце БДУ. Падрыхтоўка такіх спецыялістаў пройдзе ўпершыню ва ўніверсітэце ў рамках праграмы павышэння кваліфікацыі «Цьютарскае суправаджэнне навучэнцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі».

У БДУ аддаецца вялікая ўвага індывідуалізацыі навучання. З 2019 года паспяхова рэалізуецца праект па фарміраванні індывідуальнай адукацыйнай траекторыі, калі студэнт з улікам сваіх прафесійных пераваг можа выбраць для вывучэння дадатковыя навучальныя дысцыпліны, у тым ліку на іншых факультэтах. Цяпер такой магчымасцю ўжо скарысталіся 54 чалавекі. Дарэчы, адзін са студэнтаў быў атэставаны па пяці дысцыплінах, якія не ўваходзяць у асноўны навучальны план яго спецыяльнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: belta.by

Загаловак у газеце: Цьютар для студэнта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».