Вы тут

Гродзенская моладзь запусціла чэлендж «Прыбяром снег разам»


Чэлендж пад такой назвай запусціла гродзенская моладзь. Акцыя была ініцыяваная абласным камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.


Фо­та з сай­та БРСМ.

У ходзе чэленджа валанцёры прапануюць пасільную дапамогу ў расчыстцы тэрыторыі ад снегу сацыяльным установам, установам аховы здароўя, камунальным службам. У першую чаргу валанцёры гатовыя прыйсці на дапамогу ўстановам аховы здароўя, чые сілы сёння накіраваны на барацьбу з COVІD-19. Калі дапамога спатрэбіцца, напрыклад, у ачышчэнні ад снегу тэрыторыі дзіцячага садка ці школы, валанцёры таксама дапамогуць. Без увагі і дапамогі яны не пакінуць і адзінокіх пажылых грамадзян. Таксама чэлендж «Прыбяром снег разам», які працягнецца да заканчэння зімовага перыяду, будзе скіраваны на прыборку снегу з двароў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашысцкай акупацыі, інвалідаў.

Неўзабаве да акцыі далучылася моладзь астатніх абласцей і сталіцы, прыняўшы эстафету ад гродзенцаў. Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць па тэлефонах маладзёжных «гарачых ліній», якія працуюць на базе ўсіх тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: «Прыбяром снег разам»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».