Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху


«Выконваючы ПДР — зберагаеш жыццё!».​ Пад такой назвай у апошнюю пятніцу месяца Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.


Галоўнай тэмай выступленняў міліцыянераў стане прапаганда выканання ПДР усімі яго ўдзельнікамі. Супрацоўнікі ДАІ ў чарговы раз нагадаюць кіроўцам і пешаходам, да чаго прыводзяць недысцыплінаванасць і няўважлівасць на дарогах.

— Летась у сталіцы зарэгістравана 590 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 31 чалавек загінуў і звыш 600 атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці. Па віне кіроўцаў транспартных сродкаў здарылася больш за 470 аварый. 79 ДТЗ дапушчаны па віне пешаходаў. Да асноўных прычын, якія прыводзяць да дарожных здарэнняў, варта аднесці невыкананне дзеючага заканадаўства. Статыстыка паказвае, што ў большасці выпадкаў кіроўцы і пешаходы трапілі ў ДТЗ не з-за слабага ведання Правіл дарожнага руху, а з-за сваёй недысцыплінаванасці, неасцярожнасці і непавагі адзін да аднаго, — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Самым распаўсюджаным відам ДТЗ па-ранейшаму застаецца наезд на пешаходаў. Толькі ў мінулым годзе ў Мінску з дадзенай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху адбылося 243 аварыі (41 працэнт ад агульнай колькасці ДТЗ), у якіх загінула 17 чалавек. Акрамя таго, у ліку ўдзельнікаў дарожнага руху сустракаюцца кіроўцы, якія парушаюць правілы праезду скрыжаванняў, хуткаснага рэжыму і манеўравання. Нярэдка вінаватымі ў аварыях становяцца і нецвярозыя грамадзяне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: zelwa.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.