Вы тут

Жанчына фіктыўна аформіла сваю дачку пастухом


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі буйную аферу на сельгаспрадпрыемстве ў Талачынскім раёне. Пад падазрэннем — брыгадзір жывёлаводаў, якая фіктыўна аформіла сваю дачку пастухом і паўгода дадаткова атрымлівала зарплату падначаленага.


Як паведамляе падрабязнасці гэтай гісторыі МУС, аператыўнікі высветлілі, што ў маі мінулага года 43-гадовая жыхарка Кобрынскага раёна прапанавала 53-гадоваму аднавяскоўцу работу жывёлаводам у сваёй брыгадзе. Паміж бакамі быў заключаны дагавор падраду, у якім фігуравала і 21-гадовая дачка жанчыны. Апошняя павінна была працаваць у пары з мужчынам, аднак фактычна ні разу не выйшла ў поле.

Па дамоўленасці брыгадзір пасяліла новага работніка ў хляве, мінімальна карміла яго, а зарплатную банкаўскую картку пакінула сабе. З яе жанчына рэгулярна здымала грошы і выдаткоўвала іх на ўласныя патрэбы. Незаконна налічаную зарплату дачкі сялянка таксама забірала сабе. У кастрычніку мужчына запатрабаваў ад знаёмай разлік. Нічога не атрымаўшы, ён звярнуўся па дапамогу да кіраўніцтва прадпрыемства, а затым і ў міліцыю. Высветлілася, што брыгадзір «зарабіла» больш за дзесяць тысяч рублёў. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням жанчыны і распачалі крымінальную справу за махлярства, здзейсненае ў буйным памеры. Фігурантка раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.