Вы тут

З 1 лютага павышаюцца сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам


У Беларусі з 1 лютага ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


БПМ з 1 лютага 2021 года ўстаноўлены ў памеры Br262,87. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва падвысіўся на 1,8% у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021-га. Суразмерна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.

Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў у лютым — красавіку для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэй складзе Br65,72, ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў — Br49,29. Надбаўка для інвалідаў I групы складзе Br65,72, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, — Br32,86.

Сацыяльныя пенсіі (прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — да Br289,16, інвалідам з дзяцінства II групы — Br249,73, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця — Br223,44, інвалідам III групы — Br197,15, асобам старэй агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту — Br131,44, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя — ад Br210,3 да Br289,16. У тым ліку цяпер сацыяльная пенсія прызначаецца маці, якія дасягнулі 60 гадоў, і бацькам, якія дасягнулі 65 гадоў, якія не менш за 20 гадоў даглядалі дзяцей-інвалідаў, якія мелі III або IV ступень страты здароўя і прызнанымі пасля інвалідамі з дзяцінства I групы. З 1 лютага памер сацыяльнай пенсіі для такіх бацькоў складзе Br258,92.

Дапамога па доглядзе за інвалідам I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да Br262,87 (у выпадку догляду за адным такім чалавекам) і да Br315,44 (за двума і больш).

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамi ваенных дзеянняў ) і гэтак далей.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.