Вы тут

Памер дзіцячых дапамог вырасце з 1 лютага


У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


БПМ з 1 лютага ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br262,87. Ён павысіўся на 1,8% у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці зараз складзе Br2628,7 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — Br3680,18 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага будзе выплачвацца ў памеры Br262,87, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячнае) — у памеры Br131,44.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда — Br184,01, на іншых дзяцей у сям’і — Br131,44. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў складае Br262,87 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br315,44 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, — Br184,01.

Акрамя таго, з 1 лютага павялічваюцца памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы. На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей — Br540,48, на дзіця-інваліда — Br608,04.

Памер гэтай дапамогі на першага дзіцяці складае 35% ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы за квартал; на другое і наступных дзяцей — 40%; на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння — 45%. Яны пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы двойчы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».