Вы тут

Уладзімір Макей: Беларусь у бліжэйшы час вызначыцца з кандыдатурай пасла ў ЗША


Беларусь заўсёды гатовая на плённае і раўнапраўнае ўзаемадзеянне з ЗША. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, паведамляе БЕЛТА.


«Мы заўсёды казалі пра тое, што нацэлены на раўнапраўнае, плённае, цеснае, канструктыўнае ўзаемадзеянне, — сказаў Уладзімір Макей. — Мы разумеем, якую ролю гуляюць сёння Злучаныя Штаты ў свеце, таму зацікаўлены ў наяўнасці нармальнага, канструктыўнага ўзаемадзеяння з гэтай дзяржавай».

Міністр падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў як мага больш хуткім прыбыцці пасла ЗША. Таксама ў Беларусі зараз ідзе пошук новай кандыдатуры на пасаду кіраўніка дыпмісіі ў Вашынгтоне (намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, прызначаны раней на гэтую пасаду, памёр у 2020 годзе). «Цяпер мы працуем над кандыдатурай новага пасла. Ужо некалькі кандыдатур ёсць, мы будзем дакладваць пра нашы прапановы кіраўніку дзяржавы. Думаю, што ў бліжэйшы час мы вызначымся з гэтай кандыдатурай», — заявіў Уладзімір Макей.

Ён таксама адзначыў, што з прыходам новай адміністрацыі ЗША з’явіліся пазітыўныя моманты ў расійска-амерыканскіх адносінах у сферы міжнароднай бяспекі. «Усё гэта выклікае пэўны асцярожны аптымізм, і мы, вядома ж, падтрымліваем падобнага роду намаганні, якія будуць спрыяць большай стабільнасці і спакою ў нашым рэгіёне і свеце», — дадаў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».