Вы тут

Уладзімір Макей аб сітуацыі вакол санаторыя «Беларусь» у Друскінінкаі: для мяне гэта вяршыня крывадушнасці і двудушнасці


Рашэнні Бруселя і Вільнюса датычна працы санаторыя «Беларусь» у Друскінінкаі — гэта вяршыня крывадушнасці і двудушнасці. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, паведамляе БЕЛТА.


Па словах міністра, беларускі бок працягвае адсочваць сітуацыю.

«Некаторы час таму, калі з боку нашых еўрапейскіх партнёраў зайшла гаворка пра тое, што трэба ўвесці санкцыі ў адносінах да Беларусі, гучала выразна думка, што гэтыя санкцыі не павінны аказаць уплыў на простага чалавека, народ Беларусі, прадстаўнікоў іншых краін. Што мы бачым сёння: гэтыя 350 чалавек, грамадзяне Літвы, апынуліся ў бяспраўным стане», - звярнуў увагу Уладзімір Макей.

Ён заўважыў, што супрацоўнікам санаторыя з цяжкасцю выплацілі зарплату за снежань, а цяпер ім прапануюць знайсці новую працу — у 12-тысячным горадзе, дзе ўжо дзве тысячы беспрацоўных. «Для мяне гэта вяршыня крывадушнасці і двудушнасці: з аднаго боку, заяўляюць аб неабходнасці абароны правоў чалавека, з другога боку, прымаюцца рашэнні, каб стварыць негатыўную сітуацыю для радавых грамадзян, і тым самым нібыта выклікаць пратэстны настрой у адносінах да ўладаў у Беларусі. Абсалютна крывадушны і двудушных падыход», - падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».