Вы тут

Што прапаноўвае Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі


Кожны дзень інфамацыйна-аналітычныя і грамадска-палітычныя праекты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць аўдыторыі сарыентавацца ў плыні навін. А з нядаўняга часу тут прапісаліся і новыя фарматы, і праграмы.


Аналіз падзей, фактаў, глабальных працэсаў, геапалітычных механізмаў — усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў праектах «Панарама», «Галоўны эфір», «Клуб рэдактараў», «Зразумелая палітыка» і шэрагу іншых. У фармаце інфармацыйнага блога, прыкладам якога з'яўляецца аўтарская аналітычная рубрыка журналісткі АТН Марыі Пятрашкі, аўдыторыі прапаноўваюць асабістую пазіцыю журналіста, яго погляд на падзеі. А потым ужо няхай гледачы самі робяць канчатковыя высновы.

Гэтая рубрыка да нядаўняга часу выходзіла ў рамках «Панарамы» (дзе і працягвае існаваць), але цяпер атрымала працяг у выглядзе вячэрняй праграмы «Паспець да апоўначы». У ёй Марыя Пятрашка разам са спецыялістамі абмяркоўвае геапалітычныя хітрыкі, механізмы каляровых рэвалюцый і іншыя актуальныя тэмы, якія апошнія месяцы цікавяць амаль усіх.

Яшчэ штодзённа афіцыйны telegram-канал ATN_NEWS у рэжыме рэальнага часу публікуе актуальныя навіны, фота- і відэасюжэты, анонсы эфірных падзей і прэм'ер і дзеліцца са сваімі падпісчыкамі самымі цікавымі і дакладнымі публікацыямі беларускай тэлеграм-супольнасці. Глядзіце, рабіце высновы і выбірайце сваю крыніцу інфармацыі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?