Вы тут

Што будзе з цэнамі на лекі?


Гэтым пытаннем задаюцца многія, асабліва людзі сталага веку. Вядома, што ў сувязі са змяненнямі ў Падатковы кодэкс, якія пачалі дзейнічаць з 1 студзеня, фарміраванне цэн на лекавыя сродкі і медыцынскія вырабы зараз знаходзіцца пад пільнай увагай.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ прыняла ўдзел у адной з рабочых нарад, якая праводзілася Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрствам аховы здароўя. Нарада прайшла ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з удзелам РУП «Белфармацыя», паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Удзельнікамі нарады абмяркоўвалася праблема як нівеліраваць магчымы ўплыў росту ставак ПДВ на цэны лекаў.

Сенатар падкрэсліла, што задача, якая была пастаўлена кіраўніком дзяржавы, — рост цэн за год не павінен перавышаць 4,9 %, павінна быць выканана. Асаблівая роля ў гэтым працэсе адводзіцца айчынным вытворцам лекавых прэпаратаў, якім неабходна працаваць над зніжэннем выдаткаў па выпуску гатовай прадукцыі.

— Члены Савета Рэспублікі гатовыя актыўна падключыцца да маніторынгу цэнавай сітуацыі на рынку лекавых сродкаў і зрабіць свой унёсак для дасягнення пастаўленай мэты, — звярнула ўвагу старшыня профільнай камісіі.

Належны кантроль з боку сенатарскага корпуса будзе забяспечаны.

Прэв’ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?