Вы тут

Вопыт дыпламата і парламентарыя: Сяргей Рачкоў падзяліўся сваім бачаннем унутрыпалітычных працэсаў


 

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ наведаў ААТ «Агат — электрамеханічны завод» і сустрэўся з яго працоўным калектывам.

Фота: sovrep.gov.by

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, сенатар азнаёміўся з вытворчым працэсам і яго вынікамі, наменклатурай выпускаемай прадукцыі, станам і перспектывамі павелічэння яе экспарту, пацікавіўся ўмовамі працы, заработнай платай, тэмай сацыяльнага развіцця прадпрыемства.

Падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Сяргей Рачкоў расказаў аб дзейнасці Савета Рэспублікі, прынятых падчас восеньскай сесіі законапраектах, іх арыентаванасці на рашэнне ўнутрыэканамічных задач, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва з акцэнтам на павелічэнне экспарту беларускіх тавараў і паслуг.

Парламентарый падрабязна расказаў аб рабоце сенатараў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, правядзенні імі асабістых прыёмаў (у тым ліку выязных) і прамых ліній.

Старшыня Пастаяннай камісіі асобна спыніўся на пытаннях, звязаных з VІ Усебеларускім народным сходам. Ён адзначыў важнасць форуму для абмеркавання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады і вызначэння кірункаў удасканалення палітычнай сістэмы краіны.

Сенатар таксама падзяліўся сваёй ацэнкай сучаснай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, меркаваннем аб практыцы выбараў прэзідэнта ЗША на падставе свайго неаднаразовага ўдзелу ў міжнародным назіранні за выбарамі кіраўніка амерыканскай дзяржавы і растлумачыў, якімі бываюць разбуральныя наступствы «каляровых рэвалюцый» у краінах, у якіх ён працаваў надзвычайным і паўнамоцным паслом.

Загаловак у газеце: Пытанні на кантролі кожнага кіраўніка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.