Вы тут

Пасля непрацяглай адлігі да нас вярнулася зімовае надвор'е са снегам і марозам


Як мінімум — да канца студзеня (а па папярэдніх прагнозах, амаль увесь люты) у нашай краіне захаваецца зімовы характар надвор'я. Ападкі будуць ісці ў выглядзе снегу, а тэмпература паветра на працягу сутак у асноўным будзе знаходзіцца ніжэй за нулявую адзнаку — уначы пры праясненнях магчыма паніжэнне да мінус 10—12 градусаў. Такі тэмпературны фон блізкі да ўзроўню студзеньскай нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Характэрна, што нягледзячы на дажджы, багатыя запасы снегу далёка не ўсюды «змыла». Паводле звестак на раніцу чацвярга, вышыня снежнага покрыва па краіне складае 1—29 см, у аэрапорце Гродна вышыня гурбаў 43 см.

Сёння ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны таксама пройдзе снег, месцамі моцны. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра будзе ад нуля да мінус 5 градусаў.

Халаднець пачне ўжо ў суботу. У гэты дзень месцамі па краіне, а ўдзень па поўдні пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 марозу, пры праясненнях — да мінус 12 градусаў. Удзень будзе 1—6 градусаў ніжэй за нуль.

Паводле прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю месцамі па краіне, а ўначы па паўднёвым усходзе таксама чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ўсё тыя ж 4—10 марозу, пры праясненнях — да мінус 11 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня істотнага пацяплення (ды і пахаладання таксама) не прадбачыцца. Зіма...

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Валёнкі пакуль не хавайце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».