Вы тут

Іван Кубракоў сустрэўся з часовым павераным у справах Дзяржавы Катар у Рэспубліцы Беларусь Мешаалем аль-Атыя


Адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова з часовым павераным у справах Дзяржавы Катар у Рэспубліцы Беларусь Мешаалем аль-Атыя. Асноўнай тэмай размовы сталі актуальныя кірункі беларуска-катарскага супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы, паведамілі ў прэс-службе МУС.


— Адносіны паміж Беларуссю і Катарам характарызуюцца ўзаемнымі павагай і даверам. Існуе высокі ўзровень узаемаразумення, і няма ніякіх супярэчнасцяў, якія б абцяжарвалі развіццё нашых кантактаў, — падкрэсліў у прывітальным слове Іван Кубракоў. Ён пацвердзіў гатоўнасць ведамства да ўмацавання ўзаемадзеяння па розных кірунках.

У сваю чаргу, Мешааль аль-Атыя выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва паміж міністэрствамі ўнутраных спраў Дзяржавы Катар і Рэспублікі Беларусь будзе і ў далейшым мець дынамічны і плённы характар.

Прэв’ю: МУС

Загаловак у газеце: Разам супраць злачыннасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?