Вы тут

Мінакары, хатамкары і іншыя іранскія таямніцы


З 1 да 18 лютага ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» пройдзе выстаўка іранскага мастацтва «Іран — каштоўная зямля».


У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы народных майстроў Ірана, вырабы ручной работы, дываны-малюнкі, каліграфія, вырабы з тэрмэ (каштоўная ручнога вырабу тканіна), мінакары (унікальная іранская тэхніка ўпрыгожвання металу і керамікі спецыяльнай эмаллю), хатамкары (тэхніка інкрустацыі па дрэве) і шмат што яшчэ.

У межах праекта будзе арганізавана знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі Ірана, культурай гэтай вялікай краіны, іранскай кухняй, персідскай мовай і літаратурай. Можна болей даведацца пра грамадска-культурнае жыццё Ірана, пра развіццё навукі ў гэтай краіне. Таксама пройдуць майстар-класы па каліграфіі і маляванні, кінавечары іранскай культуры.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі «Іран — каштоўная краіна» — 1 лютага а 18-й гадзіне. Куратар творчага праекта — дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Марына Татарыновіч. Арганізатары выстаўкі — пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, мастацкая галерэя «Універсітэт культуры».

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: islamnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».