Вы тут

Міліцыя дапамагае вярнуць забытыя рэчы


Пенсіянерка Марыя Г., якая жыве ў Асіповічах, надоечы звярнулася па дапамогу ў мясцовы РАУС. Яна папрасіла дапамагчы ёй адшукаць сумку, дзе ляжалі яе дакументы. Напярэдадні жанчына абышла адразу некалькі адміністрацыйных будынкаў, а пасля зайшла купіць прадукты. І па дарозе недзе забыла сумку. А вось дзе менавіта, не ўспомніла.


Участковы інспектар капітан міліцыі Юрый Андрэйкаў распытаў бабулю, куды яна хадзіла ў той дзень. Пасля сам выправіўся па тым жа маршруце. Аднак ні на мясцовай аўтастанцыі, ні ў раённым судзе пошукі плёну не далі. Апошнім месцам, дзе тэарэтычна магла быць сумка, заставалася прадуктовая крама. І сапраўды — каштоўны груз міліцыянеру перадаў вартаўнік.

Бабуля ад усёй душы падзякавала ўчастковаму і паабяцала быць уважлівай да сваіх рэчаў.

А ў сярэдзіне студзеня супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі Магілёўскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце падчас абходу залы чакання чыгуначнай станцыі Магілёў-1 звярнулі ўвагу на стойку каля камер захоўвання. Там ляжаў вялікі чорны партманет, у якім былі пашпарт, банкаўскія карткі і мабільны тэлефон.

Навіна пра знаходку адразу ж была перададзена ў аператыўна-дзяжурную службу аддзела. Гаспадар рэчаў быў тут жа ўстаноўлены. Ім аказаўся 20-гадовы жыхар Клімавіч Антон Л. З ім тут жа звязаўся старшы інспектар-дзяжурны. Малады чалавек спачатку здзівіўся, даведаўшыся, што забыў каштоўныя рэчы ў зале чакання. Пасля ён прыйшоў у аддзел унутраных спраў на транспарце па свае рэчы і падзякаваў міліцыянерам за ўважлівасць і аператыўнасць.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Вярнуць прапажу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».