Вы тут

Колькасць выпадкаў COVІD-19 у свеце зніжаецца


Каранавіруснай інфекцыяй можна кіраваць. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу.


Ён нагадаў, што колькасць новых выпадкаў COVІD-19 ва ўсім свеце зніжаецца ўжо трэці тыдзень запар. І хоць ёсць краіны з ростам захваральнасці, на глабальным узроўні гэта з'яўляецца абнадзейлівай навіной.

«Гэта дэманструе, што вірусам можна кіраваць нават з улікам пашырэння яго новых варыянтаў. Гэта паказвае, што мы можам прадухіліць інфіцыраванне і выратаваць жыцці, калі працягнем выконваць ужо правераныя меры па ахове здароўя грамадства», — заявіў Тэдрас Гебрэесус.

Пры гэтым ён нагадаў, што свет ужо сутыкаўся са зніжэннем захваральнасці на каранавірусную інфекцыю, адзначыўшы, што тады краіны занадта хутка здымалі абмежаванні, а людзі аслаблялі пільнасць.

«Па меры распаўсюджвання вакцын жыццёва важна, каб усе мы працягвалі прытрымлівацца мер засцярогі, што дапаможа абараніць сябе і адно аднаго», — падкрэсліў дырэктар СААЗ.

Раней у студзені дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян заяўляў, што цалкам перамагчы каранавірус будзе вельмі складана.

Ён адзначыў, што пакуль чалавецтву ўдалося выкараніць толькі воспу, а такія хваробы, як поліяміэліт і адзёр, перамагчы не ўдалося. Тое ж самае можа адбыцца з COVІD-19 — ён стане эндэмічнай хваробай.

Раян таксама паведаміў, што перамагчы каранавірус будзе цяжка з-за нераўнамернага распаўсюджвання вакцыны супраць яго паміж краінамі. І пашырэнне захворвання працягнецца, калі вакцынацыя не будзе ісці паўсюдна.

28 студзеня СААЗ пацвердзіла, што колькасць хворых на COVІD-19 ва ўсім свеце перавысіла адзнаку ў 100 млн чалавек. Найбольшая колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі зарэгістраваная ў ЗША, Індыі, Бразіліі, Расіі і Вялікабрытаніі.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: bbc.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.