Вы тут

У Мінску абмеркавалі пытанні развіцця адукацыі


«Неабходна бачыць, чуць і сур'ёзна аналізаваць усё, што прапаноўвае моладзь. Погляд людзей, не абмежаваных пэўнымі стэрэатыпамі, часам бывае вельмі правільны і карысны. Уся наша сістэма накіравана на тое, каб максімальна рэалізаваць патэнцыял маладых людзей, выявіць адораных дзяцей і падтрымаць тых, хто жадае атрымаць якасныя веды. Гэта спецыялісты, з якімі мы будзем заўтра працаваць. І іх падрыхтоўка сёння — якасць нашага жыцця заўтра», — адзначыла Святлана Любецкая, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве падчас семінара-нарады для кіраўнікоў і службовых асоб устаноў адукацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска. Мерапрыемства прайшло ў фармаце дыялогавай пляцоўкі.


Святлана Любецкая ацаніла важнасць такіх фарматаў для абмеркавання актуальных пытанняў: «Зараз у Палаце прадстаўнікоў на разглядзе знаходзіцца праект змяненняў у Кодэкс аб адукацыі. І такія пляцоўкі неабходныя, каб з практыкамі абмеркаваць пытанні, у якіх трэба ліквідаваць прабелы, і ўдасканаліць заканадаўства. Сучаснае жыццё патрабуе многіх змяненняў, у тым ліку і ў адукацыі — тут і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, дыстанцыйнае навучанне, якое стала важным у перыяд пандэміі. Усё гэта важна аналізаваць з людзьмі, якія працуюць непасрэдна з дзецьмі». Дэпутат заклікала педагогаў уносіць свае прапановы ў праект змяненняў у Кодэкс аб адукацыі, каб новы дакумент атрымаўся максімальна эфектыўны.

Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў навучальных установах, пазнаёміліся з эфектыўнымі метадамі і формамі такой работы, абмеркавалі ўзаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі. «Такія мерапрыемствы асабліва важныя напярэдадні Усебеларускага народнага сходу, дзе будуць абмяркоўвацца важныя для грамадства пытанні, у тым ліку і адукацыя. Каб іх вырашаць на такім высокім узроўні, трэба спачатку пагаварыць з непасрэднымі ўдзельнікамі з гэтай сферы, пачуць думку кожнага, зразумець, што іх хвалюе. Толькі так можна вылучыць кірункі, на якіх варта зрабіць акцэнт. Такія дыялогавыя пляцоўкі дазваляюць акумуляваць усё, чым жыве адукацыя і што яе хвалюе, і ўжо з улікам гэтага прымаць рашэнні на ўзроўні ўрада і Прэзідэнта», — адзначыла Ганна Маеўская, намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».