Вы тут

Наталля Качанава: У рабоце са зваротамі грамадзян не павінна быць цяганіны і фармалізму


Выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму «Аб эфектыўнасці і выніках працы адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска, дэпутатаў Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2020 годзе» адбылося сёння на базе адміністрацыі Маскоўскага раёна, паведамляе БЕЛТА.


«Выязныя пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі сталі ўжо традыцыйнымі. Гэта практыка апраўдала сябе. Таму што гэта зваротная сувязь, магчымасць пачуць, якія рашэнні неабходна прыняць у плане карэкціроўкі законапраектаў або распрацоўкі новых заканадаўчых актаў, — сказала Наталля Качанава. — Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб для органаў улады і дэпутацкага корпуса — не новая. Разам з тым мы бачым, што з’яўляюцца новыя формы, якія сябе нядрэнна зарэкамендавалі. Гэта дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, выязныя мерапрыемствы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Сустрэчы з людзьмі — гэта тыя ж звароты грамадзян, якія паступаюць ужо асабіста. Галоўнае, што ў гэтай працы не павінна быць цяганіны і фармалізму. Бо па гэтай працы судзяць аб працы дзяржаўнай улады».

Своечасовы і якасны разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з’яўляецца адным з прыярытэтаў для ўсіх дзяржаўных органаў. У 2020 годзе члены Савета Рэспублікі разгледзелі амаль 4 тыс. пісьмовых зваротаў, у тым ліку члены прэзідыума — больш за 60 %.

Найбольшая колькасць зваротаў у Савет Рэспублікі паступіла ад мінчан — 1080. Іх аналіз паказаў, што грамадзяне паднімаюць шырокае кола пытанняў, якія тычацца ў асноўным жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллёвай палітыкі, архітэктуры і будаўніцтва, гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, дзейнасці таварыстваў уласнікаў. Жыхароў многіх рэгіёнаў рэспублікі, якія з’яўляюцца трымальнікамі жыллёвых аблігацый ТАА «Жылбудкамплект», турбуе сітуацыя з незавершаным будаўніцтвам жылога комплексу «Грушаўскі Пасад» (жылыя дамы № 3 і № 4 у межах пр-та Дзяржынскага і вул. Шчорса, заказчыкам якіх выступае дадзенае таварыства). Гэтае пытанне таксама сёння было разгледжана падчас пасяджэння. Было адзначана, што ў кіраўніцтва ўжо ёсць шляхі яго вырашэння.

Старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Андрэй Бугроў акцэнтаваў увагу, што рашэнне праблем жыхароў горада — прыярытэт у рабоце мясцовых уладаў. «І, вядома, праца службы «Адно акно» дала каласальны эфект. Гэта значыць, чалавек сёння можа вырашыць любую сваю праблему, звярнуўшыся ў дзяржорган. Акрамя таго, у працы са зваротамі грамадзян актыўна прымаюць удзел дэпутаты мясцовых саветаў і парламентарыі. Таму пытанні грамадзян вырашаюцца якасна і, самае галоўнае, мы выкарыстоўваем сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць нам заўсёды даць своечасовы адказ заяўніку», - распавёў ён.

За 2020 год у Мінгарвыканкам паступіла 15 227 зваротаў. З іх крыху больш за 13 тыс. — звароты фізічных асоб і каля 1,6 тыс. — юрыдычных асоб. Рост склаў у межах 10 %. «Усе звароты, якія паступілі, прайшлі апрацоўку. У цэлым звароты сталі больш якаснымі. Гэта значыць, заяўнік разумее, што неабходна, і звяртаецца з той праблемай, якая цікавіць не толькі яго, але і жыхароў яго дома, двара, раёна ў цэлым», — дадаў старшыня Мінгарсавета.

Удзельнікі пасяджэння таксама азнаёміліся з дзейнасцю службы «Адно акно» адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска. Яна размешчана на 4-м паверсе адміністрацыі раёна. У працоўныя дні служба працуе з 8:00 да 20:00, у суботу — з 9:00 да 13:00. Усю неабходную даведачную інфармацыю грамадзяне могуць атрымаць, набраўшы кароткі нумар 142. Акрамя таго, для зручнасці грамадзян у анлайн-рэжыме працуе відэакамера. Зайшоўшы на сайт, жыхары раёна могуць убачыць, ці ёсць у дадзены момант чарга, і выбраць найбольш аптымальны для сябе час наведвання службы. Яшчэ адно наватарства — наяўнасць электроннай чаргі.

Па выніках сённяшняга абмеркавання выпрацаваны прапановы па паляпшэнні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і рэкамендацыі па рашэнні шэрагу актуальных пытанняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».