Вы тут

Зацверджана Дзяржаўная праграма «Фізічная культура і спорт» на 2021—2025 гады


Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.01.2021 № 54 зацверджана Дзяржаўная праграма «Фізічная культура і спорт» на 2021—2025 гады.


Згодна з дзяржаўнай праграмай, спартыўны рэйтынг Беларусі ў неафіцыйным камандным заліку па выніках Алімпійскіх гульнях не павінен апускацца ніжэй за 25-е месца. Колькасць медалёў на Алімпійскіх гульнях, Еўрапейскіх гульнях, чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2021 годзе павінна скласці не менш за 695, у 2025-м — не менш за 715.

Плануецца, што фізкультурай і спортам у 2025-м будуць займацца 26,8 % беларусаў. Фізкультурай і спортам зараз займаецца 2,37 мільёна чалавек, ці 24,8 % насельніцтва. Для параўнання, у 2015 годзе гэты паказчыкаў раўняўся 20,2 %.

Дзяржаўная праграма прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю шэрагу аб'ектаў пры ўмове прыцягнення сродкаў. З 2021-га да 2024 года плануецца мадэрнізаваць па 40 комплексных спартыўных пляцовак на дваравых тэрыторыях. Напрыклад, у Брэсце могуць быць пабудаваны лядовая арэна, адкрыты веласіпедны трэк, спецыялізаваны спортзал для індархакея. У Віцебску з'явяцца новыя тэнісныя корты, гульнявая зала, басейн, крытая лядовая трэніровачная пляцоўка. Спартыўная інфраструктура Гродна папоўніцца тэніснымі кортамі і ўніверсальным спарткомплексам для гульнявых відаў спорту. Будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў прадугледжана ў Дзяржынску, Фаніпалі, Старых Дарогах, Уздзе, Нясвіжы і іншых гарадах. Рэканструкцыя спартыўных аб'ектаў закране многія гарады краіны, у прыватнасці, Баранавічы, Пінск, Шуміліна, Наваполацк, Глыбокае, Мёры, Паставы. Аднаўленне прадугледжана і для сталічных спартыўных арэн — спарткомплексу «Дынама» на вуліцы Даўмана. Пры ўмове прыцягнення сродкаў запланавана будаўніцтва модульнага басейна ў раёне «Чыжоўка-Арэны», будаўніцтва стадыёна СДЮШАР па спартыўнай гімнастыцы і акрабатыцы.

Агульны аб'ём фінансавання дзяржаўнай праграмы — больш за Br3,8 млрд. Сродкі рэспубліканскага бюджэту складуць Br1,26 млрд, сродкі мясцовых бюджэтаў — Br2,1 млрд.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: wikipedia.org

Загаловак у газеце: Колькасць медалёў на пяцігодку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.