Вы тут

Шоу «ПІН_КОД» шукае вядучых


У гэтыя выхадныя рэаліці-шоу «Хачу ў тэлевізар» і маладзёжны інтэрактыўны праект «ПІН_КОД» у эфіры канала «Беларусь 2» правядуць сумесны кастынг на роль тэлевядучага. Паўдзельнічаць у ім запрашаюць хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў.


Нагадаем, «Беларусь 2» запусціў рэаліці-шоу «Хачу ў тэлевізар» у 2015 годзе. Яго ўдзельнікі прайшлі школу тэлевядучых «на вачах» усёй краіны, а перамог тады Герман Малышыцкі, які і цяпер працуе вядучым на тэлеканале. Магчымасць паўтарыць поспех Германа і распачаць сваю кар'еру можа кожны —
6 і 7 лютага ў рамках першага тура кастынгу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі пройдзе запіс праекта «Хачу ў тэлевізар».

Патрабаванні да прэтэндэнтаў простыя: добрае валоданне мовай і адказнасць, а таксама магчымасць прыязджаць на прамыя эфіры «ПІН_КОДа» і мець час для падрыхтоўкі да праграмы. Вельмі дарэчы будуць вясёлы характар і любоў да тэлебачання. Адабраныя прэтэндэнты ў далейшым працягнуць барацьбу за права весці галоўны маладзёжны праект краіны.

Каб прыняць удзел у кастынгу, трэба папярэдне адправіць заяўку на электронны адрас pіncode@tvr.by, пазначыўшы ў ёй свае прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактны нумар тэлефона і невялікае матывацыйнае пісьмо.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.