Вы тут

Таццяна Рунец правяла нараду па пытанні рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ правяла рабочую нараду па пытанні рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў.


Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, удзельнікі нарады абмеркавалі механізм фінансавання мерапрыемстваў, якія маюць прыярытэтнае значэнне для грамадзян, па рашэнні пытанняў мясцовага значэння, а таксама пашырэння магчымасцяў людзей па ўдзеле ў бюджэтным працэсе.

Удзельнікамі нарады былі ўнесены прапановы па заканадаўчым рэгуляванні грамадзянскіх ініцыятыў і вызначэнні крыніц іх фінансавання.

Адзначым, што ў нарадзе ўдзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў фінансаў і адукацыі, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», мясцовых Саветаў дэпутатаў і фінансавых органаў аблвыканкамаў, а таксама работнікі сакратарыята Савета Рэспублікі.

Загаловак у газеце: Магчымасці для актыўных

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.