Вы тут

Песню бярыце з сабою... Мая ты казка


Мікола Шабовіч (нар. у 1959) — выдатны беларускі паэт, перакладчык, філолаг і педагог. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Уладальнік рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты купідон», узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» і нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ». Аўтар шматлікіх кніг, артыкулаў, паэтычных зборнікаў.


Вершы — Мікола ШАБОВІЧ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

1. Мая ты казка, мой ты сон,

Мой ранак спеўны,

Выратавальны парасон

У дзень залеўны.

Прыпеў:

...А зарапад сівой начы

Ў тваіх купаецца далонях,

І я маўчу, і ты маўчыш

У казкі дзіўнае ў палоне.

Хоць слоў нявыказаных шмат,

Мы іх назаўтра прыхаваем.

Хай сёння толькі зарапад

Нам сэрцы песняй спавівае.

2. Дзе песня тоіцца твая,

Дзе сум начуе?

Калі цябе пачую я,

Калі пачую?

Прыпеў.

3. Ці нашы сэрцы ва ўнісон

Заб'юцца ўранку,

Мая ты казка, ты мой сон,

Мар паланянка?

Прыпеў.


Рубрыку вядзе кампазітар Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».