Вы тут

Жывы Пясняр, пакуль яго жывыя песні…


У 2003‑м не стала Уладзіміра Мулявіна, ды ягоныя песні не засталіся ў мінулым. А 12 студзеня прайшоў канцэрт “Я нясу вам дар” у Беларускай дзяржфілармоніі, прысвечаны 80‑гадоваму юбілею знакамітага артыста.


Уладзімір Мулявін

У ліку таленавітых людзей, якім выпаў лёс з вялікай удзячнасцю Майстру прадаўжаць на эстрадзе спеўныя традыцыі знакамітых “Песняроў”, аказаўся і Пётр Елфімаў. Пра гэтага спевака многія ведаюць, а тэкст “Ціхая восень у сваім доме” (ГР, 27.12.2020), у якім раскрываюцца раней малавядомыя факты з жыцця таленавітага артыста й педагога, прачытаны ў нэце ўжо больш за 4500 разоў. І слухаць песні Мулявіна, вядома ж, можна дзякуючы розным гаджэтам. Сучасныя тэхсродкі даюць магчымасць надоўга зберагчы ў фанаграмах, відэазапісах узоры спеўнага мастацтва. Ды заўсёды будзе ў цане й гучанне жывое, не “фанернае”. Бо сапраўдная песня — гэта ж нешта большае, чым гукі. У прасторы песеннага цуда-тварэння дзівосным чынам зліваюцца ў адно спявак і слухачы, вібрацыі галасавых звязак і галасы музінструментаў, час і прастора, Зямля і Неба… І шмат усяго іншага патаемнага, няўлоўнага, чаго й словамі не перадаць.

Калі ў 2003‑м абарвалася песня жыцця Уладзіміра Мулявіна, то па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі шмат было зроблена, каб годна ўшанаваць яго памяць. Якраз у той год, у жніўні ствараўся, па сутнасці, новы калектыў: Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”. Адной з тых, каму даручылі адказную справу, была тэлежурналістка Таццяна Касмачова, якая па родзе працы добра ведала маладых беларускіх выканаўцаў. Пра тое мы пачулі ад Пятра Елфімава ды самой Таццяны, якая цяпер — жонка спевака, яго канцэртны дырэктар і прадзюсар. Увогуле ж у вялікім тэксце, які змешчаны летась у часопісе “Беларусь. Belarus”, напісалі так: “Велізарная частка жыцця Пятра — жонка Таццяна Касмачова, яго пра-дзюсар і канцэртны дырэктар. У свой час яна, калі была дырэктарам здымачнай групы музычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, адкрыла Пятра і для тэлеконкурсу маладых артыстаў эстрады “Зорная ростань”, і для “Песняроў”, і для “Славянскага базару”…” У часе даверлівай, цёплай гутаркі Пётр казаў, што Таццяна запрасіла яго ў склад новых “Песняроў”. Адзначыў: “Сур’ёзныя гастрольныя канцэрты па краінах СНД, асаблівы статус унутры Беларусі, досвед працы ў камандзе прафесіяналаў — усё тое, безумоўна, паўплывала на мой прафесійны рост. Штогод 12 студзеня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі праходзіць вечар памяці вялікага музыкі Уладзіміра Мулявіна з маім удзелам. Праўда, у гэтым годзе я не змог прыехаць”.

Спявае Ян Жанчак

З поспехам і сёлета 12 студзеня прайшоў канцэрт “Я нясу вам дар” у Беларускай дзяржфілармоніі, прысвечаны 80‑гадоваму юбілею знакамітага беларускага артыста, спевака, кампазітара, народнага артыста Беларусі (1979), Заслужанага дзеяча культуры Польшчы (1980), народнага артыста СССР (1990). Песні з рэпертуару мулявінскіх “Песняроў” выконваў Ян Жанчак (ён у свой час 7 гадоў папрацаваў у “Песнярах” пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча), іншыя маладыя артысты, што прадаўжаюць творчую эстафету знакамітых папярэднікаў. А ладзіць не ўпершыню такі праект Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. І ў гонар юбілею Уладзіміра Мулявіна прадстаўлены былі выключна яго ўласныя аўтарскія творы. Акрамя ўрыўкаў з буйных праграм (рок-оперы “Песня пра долю”, паэмы-легенды “Гусляр”, песеннага цыкла “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча, аўтарскай праграмы “Праз усю вайну”) гучалі вядомыя й любімыя мільёнамі прыхільнікаў на ўсёй постсавецкай прасторы хіты Песняра: “Завушніцы”, “Александрына”, “Чырвоная ружа”, “Людка”, “Калядачкі”, “Крык птушкі”, беларускія народныя песні ў яго апрацоўцы “Касіў Ясь канюшыну”, “А ў полі вярба”, “Як я ехаў да яе” ды многія іншыя.

Іван і Валянціна Ждановічы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.