Вы тут

У Барысаве была скрадзена 101 ружа


У Барысаве ў міліцыю звярнуўся 25-гадовы мясцовы жыхар — у адной з забаўляльных устаноў горада ў яго ўкралі букет са 101 ружы.


У той дзень малады чалавек адзначаў у кавярні юбілей свайго сваяка. Там жа, карыстаючыся момантам, вырашыў зрабіць прапанову рукі і сэрца сваёй выбранніцы, уласна кажучы, свае планы барысаўчанін ажыццявіў, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Барысаўскага РАУС.

Пасля ўрачыстага моманту букет пакінулі на выхадзе з установы, каб той не перашкаджаў. І толькі бліжэй да поўначы госці заўважылі, што кветкі непрыкметна зніклі.

Супрацоўнікам крымінальнага вышуку спатрэбілася пару гадзін, каб высветліць, што адбылося і хто мае дачыненне да крадзяжу. Аказалася, на чужое паклаў вока 35-гадовы наведвальнік більярднай, якая знаходзіцца ў суседнім памяшканні. Калі мужчына надумаў сыходзіць, убачыў каля дзвярэй кавярні ў вядры белыя ружы і вырашыў забраць букет з сабой.

Дарэчы, шлях да дома зламысніка паказалі апалыя пялёсткі руж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Забраў з кавярні чужы букет руж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».