Вы тут

Летась у краіне адрамантавалі больш за 3 млн м² жылля


Няпрофільныя аб'екты — пагроза для ЖКГ, а трэцяя частка даўжнікоў па аплаце жыллёва-камунальных паслуг — насельніцтва. Гэтыя і іншыя праблемныя моманты, а таксама дасягненні дзяржапраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» і планы на будучыню гаспадаркі абазначыў на выніковай калегіі жыллёва-камунальнай гаспадркі міністр ведамства Андрэй ХМЕЛЬ.


Намінальныя тэрміны і аптымізацыя расходаў

— Па выніках 2020-га нам удалося забяспечыць неабходныя аб'ёмы і якасць ЖКП, а таксама ў асноўным выканаць паказчыкі эфектыўнасці работы, — падкрэсліў міністр ЖКГ Андрэй Хмель. — Працягваецца работа па аптымізацыі расходаў на аказанне камунальных паслуг. Такі падыход дазволіў не дапусціць рэзкага павышэння тарыфаў для насельніцтва і забяспечыць рост у межах устаноўленага калідора.

Станоўчым момантам работы гаспадаркі за 2020 год міністр назваў рэалізацыю дзяржапраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», абсалютным лідарам у выкананні паказчыкаў якой стала Магілёўская вобласць.

Летась у краіне адрамантавалі больш за 3 млн м2 жылля, але нават такая значная лічба не дазволіла дасягнуць запланаванага ўзроўню ў 3 % ад агульнага аб'ёму жылля, у сувязі з чым міністр заклікаў не зацягваць нарматыўныя тэрміны выканання работ і звярнуў увагу, што гэта павінна стаць адной з задач на 2021-ы. «Комплексны рамонт з найбольш поўным складам работ у асноўным выконваецца толькі ў Мінску і часткова ў Гомельскай вобласці», расказаў ён.

Навошта камунальнікам метэастанцыя і казарма

Нягледзячы на станоўчыя вынікі выканання дзяржпраграмы, колькасць стратных прадпрыемстваў ЖКГ павялічылася на чатыры арганізацыі (у Мінскай вобласці і сталіцы). Прычыну міністр бачыць у эпідэмічнай сітуацыі, бо страты нясуць асабліва тыя арганізацыі, якія маюць інтэрнаты і лазні. Таму задача міністэрства — прыняць неабходныя меры для павышэння эфектыўнасці работы галіны.

Няпрофільныя аб'екты застаюцца пагрозай для ЖКГ. Хоць Дырэктывай № 7 дакладна вызначана, што неабходна не дапускаць перадачы арганізацыям ЖКГ няпрофільных аб'ектаў без фінансавага забеспячэння, іх колькасць (без фінансавання) расце, паведаміў міністр:

— Страты ад утрымання такіх аб'ектаў у 375 тысяч рублёў — лічба, здаецца, невялікая, аднак гэта страты, якія паказалі арганізацыі, а колькі засталося нябачных. На баланс ЖКГ практычна ва ўсіх абласцях перададзены склады, кароўнікі, цялятнікі, будынкі турбаз, летнікаў, сховішчы для гародніны. Мядзельскай ЖКГ, напрыклад, не вернуты затраты на ўтрыманне летняга тэатра, рынку, складскога памяшкання, у Любанскай ЖКГ — на ўтрыманне метэастанцыі (па заданні ваенкамата), у Асіповіцкім раёне — піларамы, амбулаторыі, склада, казармы.

Хто вінен мільёны...

Сума пратэрміновай за 2020 год дэбіторскай запазычанасці за ЖКП склала 106,6 млн рублёў і вырасла на 5,5 млн у параўнанні з папярэднім годам. Несвоечасова разлічваюцца за ЖКП і сельгасарганізацыі (31,1 млн). Сем мільёнаў вінныя ЖКГ будаўнічыя і прамысловыя арганізацыі краіны, 2,4 млн — бюджэтныя.

Аднак больш за ўсіх вінныя міністэрству жыхары — каля трэці агульнай сумы запазычанасці — 34,9 млн, прычым траціна з даўжнікоў — мінчане. Пратэрмінаваных асабовых рахункаў летась было 44 тысячы — цяпер амаль удвая больш (95 тысяч).

— Напрошваецца адна выснова, што работу з даўжнікамі мы неапраўдана аслабілі, і трэба, пэўна, прымаць меры з больш жорсткімі падыходамі, давайце гэта прапаноўваць ураду, — выказаўся наконт праблемы міністр. — Гэтую тэндэнцыю трэба спыняць.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: За якасць і супраць шкоды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».