Вы тут

Зоркі са “Звязды”


Нашы калегі з Выдавецкага дома “Звязда” — у ліку пераможцаў і лаўрэатаў ХVІ Нацыянальнага конкурсу “Залатая Літара”. Іх ушаноўвалі напярэдадні Новага года ў сталічным Доме прэсы.


Валянціна Ждановіч атрымлівае ўзнагароду — “Залатую Літару”. Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Тыя, хто чытае нашае выданне ў інтэрнэт-версіі, са жніўня 2018‑га знаходзяць яго на партале ВД “Звязда”. Газета “Голас Радзімы” ўваходзіць у вялікую медыясям’ю, і нам прыемна працаваць побач з сапраўднымі прафесіяналамі! Журналістаў медыяхолдынга і нядаўна, 18 снежня, ушаноўвалі ў ліку пераможцаў і лаўрэатаў ХVІ Нацыянальнага конкурсу “Залатая Літара”. У іншыя гады падобныя цырымоніі праходзілі ў майскія дні, у часе Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”. Але ж, як адзначаў на ўрачыстасці першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі, пандэмія ўнесла ў планы свае карэктывы. Тым не менш прафесійныя журналісты з розных куткоў Беларусі змаглі сабрацца разам, ім уручылі заслужаныя ўзнагароды.

Асабліва парадаваліся мы за Валянціну Ждановіч, адказнага сакратара рэдакцыі часопіса “Беларусь. Belarus”: з выданнем наша рэдакцыя амаль 15 гадоў працуе ў творчым тандэме. Валянціна Міхайлаўна — украінка з Харкаўшчыны, вывучыла беларускую мову, на якой абараніла й кандыдацкую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. Амаль 25 гадоў працуе ў часопісе. І напярэдадні свайго прыгожага юбілею атрымала перамогу ў персанальнай намінацыі “Найлепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял (нарыс, эсэ, фельетон) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармагенцтваў, сеткавых выданняў”. Летась Валянціна стала пераможцай і ў рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным Трохгодцы малой радзімы. А нядаўна Беларускі саюз журналістаў ушанаваў яе званнем “Заслужаная журналістка Рэспублікі Беларусі”. Віншуем!

У розных намінацыях конкурсу Мінінфармацыі “Залатая Літара” адзначаны ў ліку пераможцаў і лаўрэатаў газета “Звязда”, Алена Брава з часопіса “Алеся”, газеты “Літаратура і мастацтва”, “Чырвонка. Чырвоная змена”. Усе гэтыя зоркі журналістыкі, выданні — з ВД “Звязда”.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».