Вы тут

Наталля Качанава: Важна бачыць праблемныя пытанні ў грамадстве і дапамагаць іх вырашаць


Беларускі саюз жанчын моцны не сваёй колькасцю, а ўменнем аб’ядноўваць людзей, імкненнем вырашаць праблемныя пытанні. Аб гэтым сказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, выступаючы сёння на VII Рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канферэнцыі БСЖ, інфармуе БЕЛТА.


Наталля Качанава распавяла, што даўно з’яўляецца членам Беларускага саюза жанчын, таму не па чутках ведае пра дзейнасць гэтага грамадскага аб’яднання. «Быць членам Беларускага саюза жанчын — вялікая адказнасць, вялікая праца і ўменне не проста бачыць тыя праблемныя пытанні, якія стаяць на пэўным этапе развіцця краіны, але і дапамагаць іх вырашаць», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

«У шэрагах БСЖ знаходзяцца каля 140 тыс. жанчын з усёй краіны. Але не колькасцю моцная гэта жаночая арганізацыя. Справы саюза, кожнага яго ўдзельніка бачныя на прадпрыемствах, установах, калі яны робяцца не фармальна, а па закліку сэрца», — дадала Наталля Качанава.

Пры гэтым старшыня Савета Рэспублікі выказала ўпэўненасць: «Ад нашай сумеснай працы залежыць многае. Мы абавязаны працаваць на апярэджанне. Для нас галоўнае — мір і спакой у краіне. Трэба больш паказваць нашы дасягненні, а іх вельмі шмат. Нам трэба адкрыта ганарыцца сваёй краінай».

«Трэба дайсці да кожнага чалавека, да кожнага прадпрыемства», — падкрэсліла Наталля Качанава, звярнуўшы ўвагу на тое, што ў краіне захавана сацыяльная накіраванасць развіцця дзяржавы.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама сказала пра важнасць таго, каб шэрагі БСЖ папаўняліся моладдзю, якая прыўносіць новыя ідэі на карысць развіцця Беларусі. «Павінна быць маладзёжнае крыло, якое будзе пераймаць і працягваць добрыя традыцыі, гэта правільны падыход», — адзначыла Наталля Качанава.

Яна падзякавала тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага саюза жанчын, якому ў гэтым годзе споўніцца 30 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».