Вы тут

Дэлегат УНС: Наша дзяржава захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць


Святлана Шутава, Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце:


— Наша дзяржава захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць, у цэнтры яе ўвагі заўсёды чалавек. Мне імпануе, што ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку сярод прыярытэтаў менавіта моцныя рэгіёны. У маю акругу ўваходзяць тры раёны Магілёўшчыны — Асіповіцкі, Глускі і Клічаўскі. У Асіповічах, напрыклад, летась была капітальна адрамантаваная бальніца, практычна нанова пабудаваная паліклініка, адкрыўся новы корпус цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, закладзены шматфункцыянальны цэнтр для моладзі. Прыемныя змены адбыліся ў Глуску і Клічаве. Але шмат над чым яшчэ трэба працаваць. У Глуску існуюць праблемы з транспартнымі зносінамі, жыхары мараць пра чыгунку. У Клічаўскім раёне не ўсюды функцыянуе мабільная сувязь. Хацелася б, каб адкрыліся нейкія новыя вытворчасці, бо нельга сказаць, што ў гэтых раёнах вялікая разнастайнасць рабочых месцаў. Філіялы буйных вытворцаў там не перашкодзяць. Вельмі вялікія спадзяванні на тое, што праграма на бліжэйшыя пяць гадоў дасць добры імпульс для развіцця рэгіёнаў. У прыярытэце моладзь, сям’я, прадугледжана шмат стымулаў для нараджэння дзяцей, адзін з асноўных — будаўніцтва жылля, у тым ліку на раёнах. А свой дом або кватэра — адзін з важных складнікаў для моладзі, тое, што сапраўды можа прывабіць яе ў раёны з буйных гарадоў. Па-ранейшаму, стаўка робіцца на эканоміку і прыцягненне інвестыцый у малыя населеныя пункты.

У кожным рэгіёне свае асаблівасці і дэлегаты здольныя данесці іх да кіраўніцтва краіны. Дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы далі магчымасць выказацца ўсім. Людзі гатовыя прымаць удзел у вырашэнні нейкіх лёсавызначальных пытанняў для краіны і рэгіёнаў. І вельмі своечасова год аб’яўлены Годам народнага адзінства. Для беларусаў аб’яднальнай ідэяй з’яўляецца патрыятызм, сямейныя каштоўнасці. Нягледзячы на розныя меркаванні, людзей заўсёды яднае любоў да малой радзімы і сваёй Айчыны.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: «У цэнтры ўвагі — чалавек»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».