Вы тут

Медсястра Алена Грынь: Трэба, каб у райцэнтрах у дастатковай колькасці будавалася жыллё


«Якасць медыцынскіх паслуг і жыллёвае пытанне»

Гэтыя дзве рэчы непасрэдна звязаныя, лічыць дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу ад Навагрудскага раёна — медыцынская сястра хірургічнага аддзялення Навагрудскай раённай цэнтральнай бальніцы Алена Грынь.


Алена Іванаўна працуе ў Навагрудскай ЦРБ з моманту размеркавання пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага вучылішча — ужо 21 год.

— У пачатку было складана, — прызнаецца дэлегат. — Хірургічнае аддзяленне — адно з самых цяжкіх. Але я асэнсавана выбрала гэты шлях, мне падабаецца такая работа: здорова, калі ты можаш дапамагчы людзям, палегчыць іх боль, паскорыць выздараўленне. Натхняе праца побач з таленавітымі ўрачамі. Менавіта калектыў — галоўная апора ў няпростай працы. Зараз людзі, з якімі я парцую плячо ў плячо, — мая другая сям’я.

Прадстаўляць калектыў нашай бальніцы і ўсю медыцынскую сферу Навагрудчыны на VI Усебеларускім народным сходзе для мяне гонар і вялікая адказнасць. Чакаю пачуць там пра развіццё менавіта раённага ўзроўню аказання медыцынаскай дапамогі насельніцтву — гэта вельмі важнае звяно, ад яго якасці залежыць развіццё рэгіёнаў, здароўе жыхароў малых гарадоў і вёсак. Кіраўнік нашай дзяржавы ўжо казаў пра тое, што ў будучай пяцігодцы будуць мадэрнізаваныя і аснашчаныя сучаснай тэхнікай раённыя бальніцы. Дарэчы, у сярэдзіне студзеня нам прывезлі камп’ютарны тамограф, які значна палепшыць дакладнасць дыягностыкі пацыентаў.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое непасрэдна звязанае з якасцю медыцынскага абслугоўвання, — умовы для спецыялістаў. Апошнім часам нашы заробкі значна ўзраслі, калі так застанецца, гэта дазволіць медыцынскім работнікам самім пачаць будаўніцтва свайго жылля. Цяпер трэба, каб такое жыллё будавалася ў райцэнтрах у дастатковай колькасці.

Мне цікава будзе пачуць меркаванні ўдзельнікаў сходу, іх ідэі, якія можна будзе ажыццявіць. Спадзяюся, што вынікам стануць рашэнні, якія сапраўды аб’яднаюць грамадства і падштурхнуць ёго развіццё.

Паліна ДЗІСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».