Вы тут

Шкода, нанесеная сталіцы падчас пратэстаў, ацэнена ў 1,25 мільёна рублёў


Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Па яго словах, сёння спагнана з грамадзян, якія ўчынілі злачынствы, ужо 980 тысяч рублёў.


«Тыя людзі, што нанеслі шкоду камунікацыям, дваравым тэрыторыям, выяўлены, прыцягваюцца да адказнасці і з іх спаганяюцца сумы, якія выстаўлены з боку камунальных службаў горада Мінска», — расказаў старшыня Мінгарвыканкама.

На яго думку, выкарыстанне адміністрацыйных, крымінальных пакаранняў растлумачыць людзям неправамернасць іх паводзінаў.

«Тое, што зроблена ў Мінску, — праца мільёнаў людзей, што пражываюць тут, клапоцяцца, любяць свой горад, робяць шмат, каб ён заўсёды быў прыгожым, утульным, камфортным для пражывання і гасцей сталіцы. Сёння людзі, якія сваімі дэструктыўнымі дзеяннямі разбураюць зробленае, — у першую чаргу, іх характарызуе як безадказных людзей, якія да горада і яго жыццядзейнасці адносяцца адмоўна. Таму мы прымем самыя сур'ёзныя меры, каб далей у нас такіх выпадкаў болей не было», — запэўніў мэр Мінска.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.