Вы тут

Першае сёлетняе папаўненне ў Гродзенскім заапарку: у лам нарадзіўся малы


Радасная вестка прыйшла ў панядзелак, 8 лютага. У пары лам Ласкі і Персіка нарадзіўся малы.


Як паведамілі ў заапарку, нованароджаны адчувае сябе цудоўна, нягледзячы на марознае надвор’е ён адразу стаў на ножкі і пачаў смактаць матчына малако. 

Паводле слоў спецыялістаў, холад не пужае гэтых жывёл, бо нават самыя малыя маюць густую і вельмі цёплую шэрстку. Да таго ж бацькі заўсёды побач, аберагаюць і саграваюць свайго немаўлятку.

Праз суткі (як і патрабуецца рабіць у дачыненні да ўсіх капытных) малы атрымаў неабходную дозу ветэрынарных прэпаратаў, якія будуць аберагаць яго аб хваробаў і ўмацоўваць імунітэт. Да таго ж падчас агляду высветлілася, што новы насельнік заапарка — хлопчык. Дарэчы, гэта трэці хлопец запар у гэтай пары, якая давала прыплод ужо пяць разоў.

І яшчэ крыху цікавостак. Самка Ласка нарадзілася ў 2002 годзе ў Гродзенскім заапарку, яна страціла маці і была штучна выкармлена супрацоўнікамі. Была вельмі пяшчотнай з дзяцінства таму і атрымала такое гаваркое імя.

Самец Персік нарадзіўся ў 2013-м у Расіі і ў гэтым жа годзе стаў насельнікам Гродзенскага заапарка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?