Вы тут

Як пазбегнуць траўмаў на горцы


Катанне на цюбінгах — гэта адпачынак, які аднолькава падыходзіць дарослым і дзецям. Але, на жаль, з'яўляецца адным і з самых траўманебяспечных.


У адрозненне ад санак, «ватрушкі» здольныя развіваць вялікую хуткасць і нават закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску. Гэта дадае яркіх адчуванняў і адрэналіну, але цюбінг, развіваючы высокую хуткасць, становіцца абсалютна некіраваны, што пацвярджаюць мноства траўмаў.

— Дарослы чалавек на цюбінгу, які ляціць на высокай хуткасці, падобны да аўтамабіля, у якога сапсаваліся тармазы, — ён альбо саб'е каго-небудзь, альбо ўрэжацца сам, — кажа загадчык хірургічнага аддзялення 11-й гарадской паліклінікі Міраслаў Дзьёлаг.

Каб зрабіць свой адпачынак прыемным, а катанне на «ватрушках» бяспечным, урач раіць прытрымлівацца наступных правілаў:

  • катацца толькі ў строга адведзеным, падрыхтаваным для гэтага месцы;
  • перад спускам з горкі правяраць, каб на дарозе не было людзей;
  • не пакідаць дзяцей без нагляду;
  • не дазваляць дзецям катацца на непрыстасаваных снарадах, што можа прывесці да траўмавання.

Таксама нельга прымацоўваць цюбінгі адзін да аднаго «паравозікам», яны могуць перавярнуцца. Небяспечна садзіцца на цюбінг удваіх, з яго можна вылецець. Аднак дарослыя часта садзяць з сабой і дзяцей, што прыводзіць да сур'ёзных дзіцячых траўмаў.

— Катацца на надзіманых санках рэкамендуецца на горках з ухілам не больш за 20 градусаў. Унізе схілу павінна быць дастаткова месца для тармажэння. Таксама не варта катацца на цюбінгах па схілах, парослых дрэвамі. На трасе не павінна быць ям, кустоў, камянёў, — нагадвае ўрач.

Катацца на санках-«ватрушках» варта седзячы, не спрабуйце з'ехаць на іх стоячы або скачучы, як на батуце. Падчас катання рэкамендуецца трымацца за спецыяльныя рамяні, размешчаныя па баках цюбінга. Трымайце дыстанцыю не менш за 50 метраў або 20 секундаў паміж спускам папярэдняга цюбінга.

Каб пазбегнуць траўмаў, падчас спуску нельга тармазіць нагамі. Пасля заканчэння спуску варта неадкладна пакінуць зону катання. Калі спыніліся ці ўпалі, пастарайцеся хутка сысці з трасы, бо інакш саб'юць. Калі вы напампоўвалі або падкачвалі «ватрушку» на холадзе, то пасля ўнясення яе ў цёплае памяшканне ці ў салон аўтамабіля рэкамендуецца выпусціць частку паветра з камеры. Калі «ватрушка» была моцна надзьмута халодным паветрам, то ў цяпле паветра пачне расшырацца і камера можа лопнуць.

  • Не прывязвайце надзіманыя санкі да транспартных сродкаў: снегакатаў, снегаходаў, квадрацыклаў, аўтамабіляў.
  • Не варта катацца на цюбінгах у стане алкагольнага ап'янення.
  • Каб пазбегнуць сутыкнення з іншым цюбінгам, уздымайцеся на горку на бяспечнай адлегласці ад спуску.

Гэта абавязковыя ўмовы для таго, каб адпачынак не скончыўся ў бальніцы.

Алена КРАВЕЦ

Фота silichy.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?