Вы тут

Абвешчаны конкурс на найлепшы змест класнай гадзіны


Конкурс на найлепшы змест класнай гадзіны абвясціла праграма «Настаўнік для Беларусі».


Яе куратары ўпэўнены ў тым, што кожная хвіліна, праведзеная ў школе, павінна прыносіць карысць. І гэта датычыцца не толькі ўрокаў і перапынкаў. Конкурс «Самая класная класная гадзіна» збірае ў сваю скарбонку геніяльныя ідэі, як распарадзіцца гэтым часам максімальна эфектыўна. Конкурсныя работы могуць быць у выглядзе эсэ, сцэнарыя, метадычнай распрацоўкі, відэа і іншых формах падачы. Усяго прадугледжана сем намінацый:

— «Класная гадзіна ў пачатковай школе»: ідэі для вучняў 1—4 класаў.

— «Класная гадзіна для навучэнцаў 5—9 класаў».

— «Класная гадзіна для старшакласнікаў»: ідэі для навучэнцаў 10—11 класаў.

— «Разам з бацькамі»: ідэі для сумеснага з сем'ямі вучняў мерапрыемства.

— «Найлепшая класная гадзіна аб фінансах».

— «Погляд збоку»: ідэі ад удзельнікаў, якія не працуюць у школах.

— «Навыкі 21 стагоддзя». Удзельнічаць у гэтай намінацыі могуць не толькі педагогі.

Падаць заяўку на конкурс трэба на сайце http://teach4.by/klassnyі-chas да 20 лютага ўключна.

Пры ацэньванні работ будуць брацца пад увагу актуальнасць ідэі, якасць апісання, магчымасці выкарыстання і маштабавання. Плануецца, што пазней гэтыя ідэі будуць выкарыстоўваць для правядзення класных гадзін не толькі ў школах-партнёрах праграмы «Настаўнік для Беларусі», а таксама ў рэгіянальных і гарадскіх школах па ўсёй краіне. Аўтары найлепшых работ атрымаюць прызы ад спонсараў і партнёраў конкурсу, сярод якіх БПС-Ашчадбанк, фонд «Новая школа», SKLAD, EPAM, Vіzor Games, анлайн-гіпермаркет 21vek.by і Інстытут Гётэ.

Цяпер у рэгіёнах краіны выкладае ўжо больш за 30 «настаўнікаў для Беларусі» (9 удзельнікаў першага набору і 22 — другога), праграма ахапіла літаральна ўсю краіну (19 школ-партнёраў). У гэтым годзе фонд «Новая школа» плануе набраць новых «настаўнікаў для Беларусі», каб пашырыць сваю прысутнасць у рэгіёнах і стварыць унікальныя адукацыйныя магчымасці для большай колькасці дзяцей. Другая хваля набору працягнецца да 28 лютага 2021-га ўключна.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Самая класная класная гадзіна!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».