Вы тут

Алішэру Наваі прысвячаецца


Урачыстым ускладаннем кветак ад узбекскага пасольства ў Беларусі, прадстаўнікоў узбекскай дыяспары і беларускай творчай інтэлігенцыі да помніка класіку ўзбекскай нацыянальнай літаратуры, легендарнаму асветніку адзначылі 580-годдзе з дня яго нараджэння.


— Мы рады, што і ў Мінску, лічы, у цэнтры горада, ёсць магчымасць сустрэцца з нашай культурай, з помнікам Алішэру Наваі як роднаму творцу і для Узбекістана, і для ўсяго свету, — гаворыць саветнік узбекскага пасольства Даніяр АБІДАЎ. — Дзякуй, што поруч з афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі МЗС Рэспублікі Беларусь і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыйшлі і пісьменнікі, узбекская моладзь, якая вучыцца ў Мінску.

Свае пераклады твораў А. Наваі на гэтым імправізаваным мітынгу прачытаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, паэт Мікола Мятліцкі. А ўзбекская студэнтка, будучы ўрач-стаматолаг Мухабатон Абдулажанава гаварыла з прысутнымі на роднай мове Наваі, дэкламуючы адзін з яго класічных твораў.

Юбілей Алішэра Наваі ператварыўся ў Мінску ў шырокую культурную, асветніцкую праграму. Выйшла кніга ўзбекскага класіка на беларускай мове — «Улюбёны сэрцаў». З'явіліся публікацыі ў розных беларускіх медыя. А днямі пройдзе і навукова-практычная канферэнцыя ў гонар паэта, удзел у якой возьмуць і навукоўцы, пісьменнікі з Узбекістана.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.