Вы тут

Велапаркоўкі з сонечнымі панэлямі з’явяцца ў рамках праекта «Зялёныя гарады»


У дадатак да ўжо ўстаноўленых 25 традыцыйных велапарковак у Полацку ўпершыню з'явяцца пяць велапарковак, аснашчаных сонечнымі панэлямі, паведамілі ў Міністэрстве прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.


Велапаркоўкі з сонечнымі панэлямі ўстановяць на аглядальнай пляцоўцы ў раёне Сафійскага сабора па вуліцы Ніжне-Пакроўскай, каля помніка Усяславу Чарадзею на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Ефрасінні Полацкай; у скверы насупраць будынка «Белдзяржстраха» ў раёне гармат, у скверы па праспекце Ф. Скарыны каля капліцы загінулым у афганскай вайне; побач са спартыўным клубам «Фенікс» па вуліцы Багдановіча, 3. Працэс устаноўкі зойме каля месяца, крайні тэрмін — 15 сакавіка.

Спецыялісты па сучасным гарадскім развіцці ўсё часцей звяртаюцца да аднаўляльных крыніц энергіі. Прыкладамі, узорамі для пераймання становяцца гарады, якія шукаюць недарагія, экалагічныя і надзейныя крыніцы энергіі, выбіраюць шлях разумнага і зялёнага развіцця. Полацк — у іх ліку. Тут разглядаюць аднаўляльныя крыніцы энергіі як неад'емную частку гарадскіх стратэгій.

Сонечная панэль — гэта бясплатная і невычэрпная крыніца энергіі, а таксама адсутнасць экалагічнай шкоды для навакольнага асяроддзя. Дзякуючы іх выкарыстанню на новых велапаркоўках можна будзе зарадзіць мабільны тэлефон, планшэт, партатыўны камп'ютар. Канструкцыя такой велапаркоўкі мае лаканічны, стыльны вонкавы выгляд. Яны арганічна ўпішуцца ў гарадское асяроддзе.

На сённяшні дзень агульная працягласць веладарожак у Полацку складае 15 кіламетраў, з якіх 6,5 кіламетра пабудавана па праекце «Зялёныя гарады».

Праект фінансуецца Глабальным эканамічным фондам і выконваецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Мэта — больш шырокае развіццё планаў зялёнага горадабудаўніцтва і рэалізацыя пілотных ініцыятыў, звязаных з павышэннем энергаэфектыўнасці і ўстойлівым транспартам у малых і сярэдніх гарадах Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Велапаркоўка з... сонечнымі панэлямі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».