Вы тут

«Палац мастацтва»: Альбом Уладзіміра Зінкевіча


У выдавецтве «Беларусь» працягваецца выпуск серыі мастацкіх альбомаў, прысвечаных творчасці сучасных майстроў выяўленчага мастацтва Беларусі. Новая кніга падае творчую біяграфію Уладзіміра ЗІНКЕВІЧА.


Аўтар тэксту і ўкладальнік — Аляксандр Зінкевіч. «Падрыхтоўка выдання, якое вы трымаеце ў руках, для мяне адначасова была і вялікай радасцю, і таксама вялікай адказнасцю, — піша ва ўступным слове мастацтвазнаўца. — Кожны раз ствараючы кнігу, прысвечаную творчасці мастака, ты павінен нанова асэнсаваць яго творчы шлях і адважыцца адабраць тыя творы, якія найболей дакладна і аб’ёмна прадставяць гледачу-чытачу. Паколькі я ведаю творчасць Уладзіміра Зінкевіча ўсё свядомае жыццё, гэты адбор зрабіць было вельмі складана, бо спрацоўваў фактар асабістай і эмацыйнай прывязкі — з кожнай працай звязаныя глыбокія эмоцыі і веданне гісторыі яе стварэння. У гэтым выданні мы пастараліся паказаць творчасць мастака максімальна шматгранна, прадставіўшы работы з розных серый і перыядаў творчасці». І далей: «Адпраўной кропкай кнігі , як і творчасці Уладзіміра Зінкевіча, стала карціна „Старое дрэва“ — знакавы твор, які ў многім вызначыў для мастака шлях у мастацтве. У гэтай карціне фарміруецца той пазнавальны аўтарскі стыль, дзякуючы якому творчасць Уладзімра Зінкевіча ўспрымаецца вельмі цэльна. Менавіта цэльна, а не аднастайна...»

«Дзень анёла» (2011), «Начное купанне» (1999), «Пара туманаў» (2020) — у гэтых і іншых карцінах спалучаюцца чалавек і прырода, рух асобы да колераў, якія мастаку падаравала рэчаіснасць. Надзвычай уражвае карціна «Малітва», створаная Уладзімірам Зінкевічам яшчэ ў 1993 годзе. Яна сапраўды гучыць малітвай, выразна сведчыць пра ранняе сталенне мастака-філосафа, творцы, здольнага агледзіны часу выкласці праз адзін усяго толькі вобраз. Часам адна і тая ж назва вандруе з карціны да карціны: як, напрыклад, — «Рэчы старога дома» (2003). Але ніякага атаясамлення ў іх адкрыцці з копіямі, паўторамі. Жывапісец выступае заўжды арыгінальным творцам, шукальнікам розных праяў, выбудоўвае розныя кампазіцыі, вядзе ў кожным выпадку сваю арыгінальную спрэчку з часам.

«Старое віно», «Стары жбан», «Кветкі пакінутага саду» — ужо самі назвы гавораць пра таакую мастацкую катэгорыю, як сум, гавораць пра жальбу. Але і ўзвышанасці, палёту ў гэтых працах звышдастаткова, як і ўвогуле ў творчасці Уладзіміра Зінкевіча.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.