Вы тут

«Захаванне працоўных месцаў і заработная плата — асноўныя пытанні для прафсаюзаў»


Пра гэта заявіў падчас другога дня работы Усебеларускага народнага сходу старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.


Ён адзначыў, што людзі, якія падпісаліся пад лістом прафсаюзаў супраць санкцый Еўрасаюза, абураныя тым, што чыноўнікі ЕС фактычна аб’явілі эканамічную вайну простым беларусам.

«Мы будзем дабівацца, каб незаконныя рашэнні Еўрасаюза былі абменены і ў цэлым будзем падымаць на міжнародных пляцоўках пытанне пра тое, што ніхто ў свеце не мае права прымаць такія неабгрунтаваныя дыскрымінацыйныя меры і пазбаўляць людзей працоўнага месца і заробку, — паведаміў Міхаіл Орда.

Ён спыніўся і на спецыфічных пытаннях аб’яднання. У прыватнасці, выказаўся за пашырэнне бестэрміновых працоўных дагавораў як матывацыю і стымул да працы.

Міхаіл Орда звярнуўся да праблем пенсійнай сістэмы.

«У першаю чаргу па велічыні пенсій. Дзеючая сістэма не ў поўнай меры ўлічвае рэзультаты і эфектыўнасць чалавека працы, — паведаміў Міхаіл Орда. — Па дасягненні пенсійнага ўзросту чалавек працягвае працаваць і прыносіць карысць краіне, адлічвае і назапашвае пенсійныя ўзносы, але пенсію ім не пераразлічваюць».

Кіраўнік ФПБ сказаў, што ўжо накіравалі ва ўрад прапановы па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы.

Пад кантролем прафсаюзаў, звярнуў увагу Міхаіл Орда, і рэгуляванне коштаў.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.