Вы тут

Пакуль дазваляе надвор’е: фестываль лядовых скульптур у Батанічным садзе


​Алюзіі на Дон Кіхота, 3D-малюнкі Анры Матыса і пераасэнсаванне старажытных міфаў: у Батанічным садзе праходзіць фестываль лядовых і снежных скульптур «Сусвет крышталяў».


Калі казаць дакладней, то гэта не проста фестываль, а яшчэ і конкурс. Удзел у ім прымаюць каманды прафесійных скульптараў, працы якіх мы бачым на вуліцах горада. Таксама сваёй «зімовай» творчасцю падзеляцца і студэнты профільных факультэтаў.

Скульптары абыгрываюць «снежныя тэмы». Напрыклад, вясковае дзяцінства з катаннем на санках, якія перагортваюцца і скідваюць цябе ў гурбу. Або сямейства белых мядзведзяў, якія грэюць адзін аднаго. Адны з самых цікавых прац тыя, якія выклікаюць асацыяцыі. Напрыклад, лядовая скульптура Валянціна і Рыгора Борздых «Падарожны». Вясёлы чалавек у вострым капелюшы адважна крочыць наперад: ну чым не Дон Кіхот падчас свайго падарожжа? Або сапраўды таленавітая праца Вадзіма Мацкевіча і Сяргея Ермаловіча «Танец». Скульптары звярнуліся да мастацкага напрамку ў жывапісе, які называецца фавізм. І паўтарылі адну з самых знакамітых карцін Анры Маціса. Каманда «Самародак» вельмі цікава асэнсоўвае сусвет у снежнай скульптуры «Канец», дзе рэальнасць ідзе разам з выдумкай. Жывёлы, якія даўно не існуюць, служаць асновай будачаму.

Лепей за ўсё прыходзіць на фестываль у другой палове дня. У час, калі сонца заходзіць, і колеры закату адлюстроўваюцца ў лёдзе. Але калі наведаць выставу атрымліваецца толькі днём, гэта таксама цікавы вопыт. Амаль пусты і сонны Батанічны сад нагадвае невялічкі лес за горадам. А скульптуры — быццам бы ажыўшыя вобразы са старонак кніг дзяцінства.

Фестываль-конкурс «Сусвет крышталяў» будзе доўжыцца па 14 лютага. Паспейце завітаць у Батанічны сад: наступная магчымасць пабачыць скульптуры з’явіцца толькі праз год. А пакуль палюбуйцеся незвычайным відовішчам на фотаздымках Яна Хведчына.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».