Вы тут

Петрышэнка: Грунтоўна, без затрымкі мы распачнем рэалізацыю ўсіх абазначаных напрамкаў


Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшыя пяць год будзе карэктавацца ў сувязі з выказанымі на VI Усебеларускім народным сходзе прапановамі, а таксама акцэнтамі і задачамі, якія абазначыў у сваім дакладзе Прэзідэнт, заявіў журналістам у кулуарах форума віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка.


Фота Яўгена Пясецкага.

«Асобныя аспекты датычыліся падтрымкі шматдзетных сем’яў, сацыяльнай абароны людзей, якія маюць у ёй патрэбу, — сказаў намеснік прэм’ер-міністра. — У Беларусі існуюць беспрэцэдэнтныя падыходы ў палітыцы краіны, якія забяспечваюць сацыяльную абарону сем’яў. Шматдзетныя маці ў нас забяспечваюцца дапамогай на дастаткова высокім узроўні, усе маці маюць водпуск па доглядзе за дзіцем да трох гадоў — ні ў адной з суседніх краін такіх ільгот няма. Мы і далей будзем развіваць сацыяльныя стандарты, удасканальваць іх, каб забяспечваць вырашэнне дэмаграфічных праблем.

Наша моладзь таксама ў цэнтры ўвагі дзяржавы. У дакладзе Аляксандра Лукашэнкі прагучаў зварот да моладзі, маўляў, мы ад вас чакаем адпаведнай аддачы. Мы хочам, каб з моладдзю быў дыялог, сумесная работа, каб мы маглі смела і спакойна перадаць кіраванне краінай нашаму будучаму пакаленню.

У дакладзе былі пастаўленыя дакладныя задачы не толькі вертыкалі ўлады, у першую чаргу ўраду, але і ўсім дэлегатам, якія абраныя, прыехалі і прадстаўляюць інтарэсы сваіх рэгіёнаў, каб агульнымі намаганнямі рэалізоўваць задачы, якія прагучалі на сходзе і знойдуць адлюстраванне ў выніковых дакументах.

Мы грунтоўна, без затрымкі распачнем рэалізацыю ўсіх абазначаных напрамкаў, каб зрабіць наша жыццё лепшым. Сацыяльны блок пытанняў датычыцца кожнага чалавека ад яго нараджэння да сталага ўзросту».

Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на тое, што Усебеларускі народны сход прадстаўляе ўсе групы насельніцтва.

«Усе катэгорыі прадстаўленыя дэлегатамі — менавіта людзьмі, якія накіроўваюць свае намаганні на стварэнне, а не на адмаўленне і разбурэнне, — дадаў ён і параіў не надта клапаціцца пра негатыўныя выказванні аб складзе і ролі форуму. — Наша задача — рэалізоўваць ідэі, якія мы абмяркоўваем на сходзе. Мы павінны развіваць нашу краіну, а не каментаваць нешта купцы людзей з-за мяжы, якія спрабуюць нас нечаму павучаць. За паўгода яны ўжо адарваліся ад нашых рэалій, краіна ўжо змянілася».

Датычна беларуска-расійскіх узаемаадносін, намеснік прэм’ер-міністра адзначыў:

«Ключавая заява Прэзідэнта: патэнцыял дагавора аб Саюзнай дзяржаве далёка не вычарпаны. Месадж кіраўніка дзяржавы пра тое, што інстытуцыйная сістэма органаў Саюзнай дзяржавы — Вышэйшы дзяржаўны савет, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Савет міністраў, галіновыя органы — павінна ў поўнай меры працаваць над ажыццяўленнем задач, якія прапісаныя ў гэтым найважнейшым гістарычным беларуска-расійскім дакуменце. Аспекты, на якіх канцэнтравалася ўвага: роўнасць правоў грамадзян у адукацыі, у сферы аховы здароўя, у сацыяльным забеспячэнні, у пытаннях перамяшчэння. Неабходна таксама роўнасць умоў для суб’ектаў гаспадарання. Цягам усёй суверэннай гісторыі мы паслядоўна выступалі прыхільнікамі інтэграцыйных працэсаў.

Мы павінны наш інтэграцыйны блок шчыльна ўстройваць ва ўзаемаадносіны з Еўрапейскім саюзам. Мы да гэтага гатовы, адкрытыя і заўсёды паслядоўна выступалі за роўнае ўзаемадзеянне з Еўрапейскім саюзам без двайных стандартаў у адносінах да постсавецкіх краін.

За год старшынства Беларусі ў ЕАЭС удалося вырашыць многія пытанні, у першую чаргу, па зняццю бар’ераў у гандлі. Была прынятая Стратэгія развіцця ЕАЭС да 2025 года. Сёлета мы старшынствуем у СНД, унеслі адпаведную праграму з канкрэтнымі кірункамі актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Усе інтэграцыйныя аспекты Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНГ, АДКБ знаходзяцца ў прыярытэце знешняй палітыкі нашай краіны».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.