Вы тут

Цыклон «Фолкер» прайшоўся па Гомельшчыне і Магілёўшчыне


Цыклон «Фолкер», які пракаціўся праз нашу краіну ў канцы мінулага тыдня, моцна ўскладніў жыццё на Гомельшчыне і Магілёўшчыне завірухамі і снегападамі.


Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, месцамі таўшчыня снегавога покрыва перавышае нават 50 сантыметраў. І праз гэта істотна ўскладнілася сітуацыя на дарогах. На дапамогу прыходзілі ратавальнікі...

Толькі за 13 лютага супрацоўнікі МНС дапамаглі вызваліць са снежнага палону 254 аўтамабілі. Амаль палова з іх прыйшлася на Магілёўшчыну, прыкладна чвэрць — на Міншчыну. А раніцай у суботу паступіла паведамленне аб заторы на аўтадарозе «Мінск — Мікашэвічы» каля вёскі Радкава Салігорскага раёна. У снезе захрас аўтобус, які ехаў з Салігорска ў Мінск. Ён вёз 40 чалавек — 27 дзяцей і 13 дарослых. Пацярпелых, на шчасце, не было. Яшчэ адзін аўтобус не змог выехаць з намеці паблізу вёскі Скалодзін Мазырскага раёна. Буксіравалі ратавальнікі і грузавікі, і машыны хуткай дапамогі...

Некалькі выездаў былі звязаны з тым, што людзі трапілі ў снегавую пастку, знаходзячыся ў сябе дома. Намець была такая, што немагчыма было адчыніць уваходныя дзверы. Два такія выпадкі «разблакіроўкі» адзінокіх пенсіянераў мелі месца ў Рагачове.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.