Вы тут

Пэндзаль уваскрашае гісторыю


Вядомы мастак-рэстаўратар па старажытных палотнах, скульптуры і інтэр'ерах, спецыяліст венецыянскай школы рэстаўрацыі Сяргей Дзенісенка гэтымі днямі заканчвае сваю чарговую архіважную для айчыннай культуры працу — упрыгожванне другога паверха вежы Гальшанскага замка.


У гэтым памяшканні будзе размяшчацца княжацкі пакой будучага замкавага музея. Калісьці рукамі і пэндзлем Сяргея былі адрэстаўраваныя значныя гістарычныя аб'екты — інтэр'еры палаца ў Нясвіжы і Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку, Петрапаўлаўскага сабора ў Магілёве і іншых славутых помнікаў дойлідства. А на згаданым аб'екце на ўскраіне Гальшан рэстаўратар ужо аднавіў ляпныя ўзоры і геральдычныя знакі, а цяпер завяршае іх афарбоўку. За гэтым заняткам я і сфатаграфаваў незвычайнага майстра.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.