Вы тут

Дэлегаты УНС абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях са студэнтамі ГрДУ


Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі. За круглым сталом былі выказаны меркаванні дэлегатаў Усебеларускага сходу, а таксама студэнтаў, якія прыйшлі на сустрэчу. Размова датычылася як будучага краіны, так і развіцця самай буйной на Гродзеншчыне вышэйшай навучальнай установы. Моладзь цікавілі пытанні падтрымкі сям'і, інтэлектуальны кірунак, а таксама прыярытэты рэгіянальнага руху.


Фота: grodnonews.by

Што наконт самога ўніверсітэта, то тут будзе працягнуты курс на ўкараненне інавацый, лічбавізацыю навучання, падкрэсліла дэлегат сходу, рэктар ГрДУ Ірына Кітурка. Такая работа тут актыўна вядзецца. Пры ВНУ два гады таму створаны навукова-тэхналагічны парк для рэалізацыі інавацыйных праектаў. Цяпер ён месціцца ў адноўленым будынку і налічвае 13 рэзідэнтаў, з якіх палова — студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. А тэхнапарк стварае пэўную інфраструктуру для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва. Праекты скіраваны як на раскрыццё ўнутранага патэнцыялу адукацыйнай установы, так і на дапамогу студэнтам на рынку працы. Менавіта так можна выпрацаваць асабістую арыентаванасць у моладзі, лічыць Ірына Кітурка. А гэта якраз той патэнцыял, які ў значнай ступені будзе садзейнічаць выкананню Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

— Нам важна, як універсітэт будзе ўпісвацца ў гэтую Праграму, — адзначыла Ірына Кітурка. — Стратэгія апераджальнага развіцця, на якую мы ўзялі курс, сведчыць, што мы рухаемся ў правільным кірунку. Мы ўдзельнічаем у эксперыментальным праекце па ўкараненні канцэпцыі «Універсітэт 3.0» і скіраваны на ўніверсітэт прадпрымальніцкага тыпу. Гэта і ёсць той стымул, які дазваляе прадбачыць перспектыву і быць на крок наперадзе.

Але асобасная скіраванасць — яшчэ паўсправы. Сучаснасць патрабуе высокаінтэлектуальнага спецыяліста. Таму ўстанова будзе выкарыстоўваць розныя фарматы, у тым ліку і дыялогавыя пляцоўкі, каб студэнты маглі атрымліваць неабходную інфармацыю, аналізаваць яе і рабіць высновы. Гэта таксама адзін з інструментаў пабудовы інтэлектуальнай краіны, аб якой гаворыцца ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця, упэўнена рэктар універсітэта.

У сустрэчы ўзяла ўдзел адна з самых маладых дэлегатаў сходу, магістрантка ГрДУ Бажэна Ярэміч. За апошні час яна стала адной з вядомых медыйных асоб. І трэба сказаць, даволі заслужана. Яе «партфоліа» сапраўды ўражвае. Яна — удзельніца розных конкурсаў, у тым ліку «Студэнт года», аўтар больш чым 15 навуковых артыкулаў, прызёр рэспубліканскай юрыдычнай алімпіяды, занесена ў Банк даных адоранай і таленавітай моладзі Беларусі, двойчы трапляла на Дошку гонару ГрДУ, была сярод запрошаных на мерапрыемствы з удзелам Прэзідэнта краіны. Падчас сустрэчы Бажэна адзначыла, што Беларусь — краіна роўных магчымасцяў. У якасці прыкладу прывяла сябе. Як яна, дзяўчына са звычайнай сям'і, усяго дасягала сваім розумам і працай. Пры гэтым для раскрыцця патэнцыялу асобы ёсць усе магчымасці.

Бажэну хвалююць многія аспекты жыцця, у першую чаргу тыя, што датычаць моладзі.

— На Усебеларускім сходзе я звяртала ўвагу на ініцыятывы, якія прапануе моладзь. Цікавых, яркіх ідэй было нямала, і вельмі прыемна, што многія з іх сапраўды знаходзяць разуменне ў грамадстве, — заўважыла Бажэна Ярэміч. — Адной з такіх актуальных тэм лічу тэму падтрымкі мацярынства. І на сходзе прагучалі прапановы, якія дапамогуць палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, павысіць нараджальнасць і дадуць дадатковыя гарантыі маці. Бо выхаванне дзяцей — вельмі адказная справа і не меньш важная, чым, напрыклад, работа на прадпрыемстве.

На думку маладога дэлегата, работу па выхаванні дзяцей варта ацаніць адпаведна і ўключыць у працоўны стаж. Гэта дасць дадатковы стымул для ўмацавання сям'і і паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Стаўка на інтэлект і ахова мацярынства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.