Вы тут

«Нямногія могуць правільна расставіць акцэнты, зразумець, што ім дакучліва прапануюць ілжывыя арыенціры»


Сваімі ўражаннямі ад удзелу ва Усебеларускім народным сходзе дзеліцца член Добрушскага раённага камітэта БРСМ, мама ў дэкрэце Настасся Гатальская.


Фота: БелТА.

— Першы дзень УНС вызначыўся ёмістым дакладам Прэзідэнта. Многія тэзісы пераклікаліся з маімі думкамі. Асабліва, што тычыцца інфармацыйнай пісьменнасці насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы даў дакладнае разуменне, што неабходна зрабіць для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржавы. Баталіі разгортваюцца на розных інтэрнэт-рэсурсах і ў месенджарах. Ідзе супрацьстаянне на анлайн-пляцоўках — у каментарыях і «пастах». І нямногія, асабліва моладзь, могуць правільна расставіць акцэнты, зразумець, што ім дакучліва прапануюць ілжывыя арыенціры.

У сваім раёне я таксама прапаную ажыццявіць пэўную ініцыятыву. Так, адукацыя дазваляе мне распрацаваць чатыры заняткі па інфармацыйнай і часткова палітычнай пісьменнасці для вучняў 9–11-х класаў. Гэта могуць быць трэнінгі, семінары, інтэрактывы, гутаркі або спалучэнне розных формаў. Важна данесці сутнасць, каб лягчэй было арыентавацца ў віры інфармацыі. Можна паспрабаваць на бясплатнай аснове правесці такія заняткі на базе гімназіі Добруша. Спадзяюся, кіраўніцтва падтрымае маю ініцыятыву.

Калі вяртацца да тэмы правядзення народнага веча, то другі дзень УНС быў больш эмацыйны для мяне. Мабыць, сказаўся настрой і зарад спікераў. Асабліва кранулі словы гасцей з Сербіі і Украіны. Было ўзнята пытанне яднання трох славянскіх краін-сясцёр. Мне гэтая тэма блізкая, бо ля манумента на памежжы Беларусі, Расіі і Украіны ў Добрушскім раёне праходзілі маштабныя маладзёжныя фэсты. Шмат гадоў гэта месца знаходзілася ў запусценні, па ініцыятыве беларускага боку яго рэканструявалі і абнавілі. Беларусь застаецца астраўком бяспекі, дзе жывуць светлыя і працавітыя людзі. Зараз мае сваякі пражываюць у Харкаве. Яны з болем распавядаюць аб тым, што адбываецца ў іх краіне. Яны сур'ёзна задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь. Якія яшчэ словы патрэбныя для апісання абстаноўкі ў нашай краіне?

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.