Вы тут

Музей прапануе ператварыць рэчы ў музейныя экспанаты


Адзенне, посуд, кнігі, фотаздымкі, прадметы побыту... Усё, што здаецца нямодным ці непатрэбным, можа стаць рарытэтам ці гісторыяй. Краязнаўчыя музеі Карэліцкага і Ашмянскага раёнаў Гродзенскай вобласці прапануюць мясцовым жыхарам зрабіць падарунак сваім старым рэчам і ператварыць іх у музейныя экспанаты.


Часта тое, што засталося ў спадчыну ад прашчураў, становіцца непатрэбным новым гаспадарам і, на жаль, адпраўляецца на сметніцу ці ў печ. Аднак сярод куч непатрэбнага могуць знайсціся сапраўдныя скарбы, цана якім — памяць.

Дзякуючы вам, нашчадкі змогуць атрымаць унікальную інфармацыю і пабачыць рарытэтныя рэчы, якія раскажуць пра маладосць бацькоў, бабуль, дзядуляў і прадзедаў, пра гісторыю краю, пра тое, як працавалі і адпачывалі нашы продкі, заклікаюць супрацоўнікі музеяў.

Тут будуць удзячныя самым розным рэчам. Савецкім цацкам, прадметам школьнай тэматыкі, манетам, музычным інструментам, рэчам яўрэйскага паходжання, савецкай, піянерскай і камсамольскай атрыбутыцы... усё гэта можа стаць экспанатам.

Карэліцкі раённы краязнаўчы музей назваў акцыю «Я дару музею». Тут абяцаюць, што рэчы атрымаюць другое жыццё, і іх былыя ўладальнікі пабачаць іх на выстаўках і экспазіцыях, а самых актыўных дарыльшчыкаў у лістападзе чакаюць падзякі і віншаванні на новай выстаўцы з новых рэчаў, якія назбіраюцца на працягу года.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча аб'явіў «Тыдзень мецэната», падчас якога ўсе ахвотныя маюць магчымасць прынесці старыя рэчы, што змогуць стаць наглядным сведчаннем будучым пакаленням пра гістарычнае мінулае простых беларусаў. Падарункі для «мецэнатаў» таксама плануюцца.

Так што для тых, хто даўно збіраўся ператрэсці бабуліны скрыні ці разгрэбці хлам на гарышчы, самы час заняцца пошукам старадаўніх рэчаў і праз іх унесці самога сябе ў гістарычны летапіс.

Ірына СІДАРОК

Фота museums.by

Загаловак у газеце: Музей збірае гісторыю... у людзей

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.