Вы тут

Візіт прэзідэнта Казахстана ў Беларусь чакаецца сёлета


Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым. Па словах спікера ніжняй палаты парламента, лейтматывам узаемадзеяння краін заўсёды былі добрыя адносіны паміж прэзідэнтамі.


«Візіт прэзідэнта Казахстана ў Беларусь, які мы чакаем у гэтым годзе, дазволіць і далей узмацняць нашы адносіны. Візіты заўсёды становяцца сімвалам, каб рэалізоўваць новыя ідэі, планы. Я думаю, і парламентарыі актыўна падключацца да гэтага», — заявіў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён расказаў пра вынікі і прынятыя дакументы на шостым Усебеларускім народным сходзе, падзякаваў кіраўніку пасольства Казахстана за ўдзел у форуме.

«Верагодна, вы ўпэўніліся, што ў гэты няпросты момант у міжнародных адносінах, мы намагаемся рабіць усё, каб узмацняць народнае адзінства, эканоміку, бяспеку Беларусі. Разам з тым, мы праводзім гнуткую знешнюю палітыку. Казахстан заўсёды для нас быў сяброўскай краінай і нашы адносіны заўсёды засноўваліся на ўзаемным даверы, сяброўстве, павазе і супрацоўніцтве», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ведае пра высокі арганізацыйны ўзровень выбараў у Мажыліс парламента Казахстана, якія прайшлі ў студзені.

«Мы спадзяёмся, што ў бліжэйшы час будзе створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Беларусь. Не мне вам казаць, што значыць рабочая група. Наколькі я ведаю, вы былі ў складзе камісіі Сената Казахстана па супрацоўніцтве з Саветам Рэспублікі Беларусі. Мы чакаем, што летам бягучага года адбудзецца і візіт вашай рабочай групы ў Рэспубліку Беларусь», — дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, Казахстан уваходзіць у дзясятку краін па ўзроўню знешнегандлёвага абароту з Беларуссю, а сярод краін СНД займае адно з вядучых месцаў. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што трэба актыўна працаваць у гэтым кірунку і парламентарыям, бо зараз распрацоўваецца новая дарожная карта развіцця супрацоўніцтва краін на 2021–2022 гады.

Уладзімір Андрэйчанка заўважыў, што парламентарыі Казахстана падтрымалі беларускіх калег на міжнародных пляцоўках, у тым ліку і пасля няпростых падзей у краіне пасля жніўня 2020.

«Зараз рыхтуецца Парламенцкая сесія Асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў ліпені ў Бухарэсце. Мы таксама рыхтуем рэзалюцыю, яна будзе накіравана на папярэджанне ўжывання наркотыкаў дзецьмі і моладдзю. Заклікаем казахстанскіх парламентарыяў выступіць яе суаўтарамі і падтрымаць», — паведаміў ён.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Беларусі Аскар Бейсенбаеў адзначыў, што асновай сувязяў з’яўляецца эканоміка і тут, нягледзячы на пандэмію, ёсць вынікі.

«У 2019 годзе разам з паслугамі наш тавараабарот перавысіў мільярд долараў. Канечне, падчас пандэміі крыху адбыўся спад, але, я ўпэўнены, гэты вынік будзе перавыкананы», — заявіў пасол. Ён падкрэсліў, што ў год старшынства Казахстана ў ЕАЭС яго краіна падтрымлівае ініцыятывы Беларусі ў гэтай арганізацыі.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.